замаскірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Закрыць, захінуць чым‑н., каб зрабіць непрыметным. Замаскіраваць яму травою. □ З усіх бакоў надзейна замаскіравалі нас густыя зараснікі, і заўважыць нашу засаду нялёгка. В. Вольскі. // перан. Скрыць сутнасць чаго‑н. Замаскіраваць свае намеры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завалачы́, -лаку́, -лачэ́ш, -лачэ́; -лачо́м, -лачаце́, -лаку́ць; -ло́к, -лакла́, -ло́; -лачы́; -ло́чаны; зак.

1. каго-што. Валочачы, цягнучы, даставіць куды-н.

З. мяшок з бульбай у склеп.

З. за вугал.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Закрыць, зацягнуць (хмарамі, туманам і пад.).

Хмары завалаклі неба.

Бухту завалакло туманам.

|| незак. завалака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і завала́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазаклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і пазакла́дваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Закласці, змясціць куды-н. усё, многае.

П. бялізну ў пральную машыну.

2. Адзначыць закладкамі патрэбныя старонкі ў кнізе.

3. Закласці чым-н. усю паверхню прадмета.

П. сталы кнігамі.

4. Закрыць, загарадзіць чым-н. усё, многае.

П. аконныя праёмы цэглай.

5. Зрабіць аснову, пачаць будаўніцтва чаго-н.

П. фундаменты дамоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зашпілі́ць, ‑шпілю, ‑шпіліш, ‑шпіліць; зак., што.

Злучыць, змацаваць край адзення пры дапамозе засцежкі (гузікаў, аплікоў, кнопак, шпілек і пад.). Зашпіліць каўнер. Зашпіліць паліто. □ Сцяпан зашпіліў на ўсе гузікі шэры брызентавы плашч, падняў каўнер. Васілёнак. // Закрыць засцежку, злучыць часткі засцежкі. Зашпіліць гузік. Зашпіліць брошку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забаранава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Апрацаваць глебу бараной; заскародзіць. Пасля таго як дзед забаранаваў загончык пад грэчку, Яша павёў пасвіць буланага. Навуменка. // Барануючы, закрыць пасеянае насенне глебай. [Насця:] Цяпер ноч відная, дык тата будзе грэчку сеяць, а заўтра мы з мамаю забарануем. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паві́цца, паўецца; зак.

1. Пачаць віцца. Два дымкі павіліся да столі. Броўка.

2. Уючыся, закрыць сабою. Па сценах хмель павіўся, Заслаў лістотай дом. Гілевіч. // Закруціцца адно за другое. Збажына сёлета такая вырасла, так павілася ды пакруцілася, што камбайны не спраўляліся адны. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zasnuć

zasnu|ć

зак. засланіць; закрыць; захінуць; зацягнуць;

chmury ~ły niebo — хмары закрылі неба

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прикры́ть сов.

1. прыкры́ць, мног. папрыкрыва́ць; (закрыть) закры́ць, мног. пазакрыва́ць;

2. (притворить) прычыні́ць;

3. перен. (скрыть) схава́ць; (утаить) утаі́ць, мног. паўто́йваць; (покрыть) пакры́ць; см. прикрыва́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазастаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

1. Заняць паверхню чаго‑н. нейкай колькасцю якіх‑н. прадметаў. Пазастаўляць пакоі мэбляю.

2. Закрыць, загарадзіць усё, многае або ўсіх, многіх чым‑н. пастаўленым. Пазастаўляць хворых шырмамі.

3. Паставіць усё, многае за што‑н. Пазастаўляць кнігі за шкло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазаго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Горнучы, згрэбці ў адно месца ўсё, многае. Пазагортваць вуголле ў пячурку.

2. Ахінуць, абкруціць з усіх бакоў усё, многае або ўсіх, многіх. Пазагортваць пакункі. // Прыкрыць чым‑н. сыпкім усё, многае. Пазагортваць бульбу прыскам.

3. Закрыць усё, многае. Пазагортваць кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)