Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дэцы-
(лац. decem = дзесяць)
першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае дзесятую долю меры, што названа ў другой частцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аглушы́цца, аглушыцца; зак.
Напоўніцца аглушальнымі гукамі (пра паветра, прастору). Праз хвілін дзесяць бор аглушыўся грымотным выбухам.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІТРУ́ВІЙ (Vitruvius),
рымскі архітэктар і інжынер 2-й пал. 1 ст. да н.э. Аўтар «Дзесяці кніг пра архітэктуру» — першай буд.-тэхн. энцыклапедыі, што захавалася. Трактат Вітрувія істотна паўплываў на засваенне ант. спадчыны, фарміраванне эстэтыкі і тэорыі архітэктуры ў эпоху Адраджэння; у 19 ст. быў важным дапаможнікам для археолагаў, крыніцай звестак пра ант. помнікі, архітэктараў і іх тэарэт. працы. Ён сфармуляваў «тры законы» архітэктуры, т.зв. трыяду Вітрувія: трываласць, карысць, прыгажосць (firmitas, utilitas, venustas).
Вітрувій. Машыны для падняцця грузаў. Іл. да кнігі «Дзесяць кніг пра архітэктуру». Парыж. 1684.
эстонскі пісьменнік; папярэднік крытычнага рэалізму ў эст. л-ры. Друкаваўся з 1885. Папулярнасць яму прынеслі зб. «Дзесяць апавяданняў», аповесць «Зязюля з Кякімяэ» (абодва 1893). Празаічныя творы «Паветка» (1894), «Дачка чараўніка» (1895) і інш. скіраваны супраць сац. несправядлівасці, класавага размежавання сялянства. Аўтар зб. «Вершы» (1909), кн. мініяцюр «З глыбінь жыцця» (1910), адметных спалучэннем элементаў рамантызму і рэалізму, маст. вобразнасцю. На бел. мову асобныя творы Л. пераклаў А.Грачанікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
terminable[ˈtɜ:mɪnəbl]adj.fml абмежава́ны ў ча́се; тэрміно́вы;
The contract is terminable in ten years. Кантракт заканчваецца праз дзесяць гадоў.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
вы́служыцьсов., в разн. знач. вы́служить;
в. дзе́сяць гадо́ў — вы́служить де́сять лет;
в. узнагаро́ду — вы́служить награ́ду
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дэка́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Прамежак часу ў дзесяць дзён; дзесяцідзёнка. Першая дэкада верасня. □ Некаторыя цэхі, стараючыся знішчыць прарыў, адмовіліся адзінагалосна на дзве дэкады ад выхадных дзён.Чорны.
2.Дзесяць дзён, прысвечаных якой‑н. грамадскай падзеі, з’яве. Дэкада беларускага мастацтва і літаратуры. Дэкада дзіцячай кнігі.
[Ад грэч. dekás — дзесяцідзёнка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́карпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Корпаючы, дастаць, выняць. Міколка выкарпаў з цяпла дзесяць печаных бульбін.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзесяцівёрстка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Разм. Геаграфічная карта з маштабам дзесяць вёрст у цалі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)