verhélfen*vi (j-m zu D) дапамага́ць, садзе́йнічаць (каму-н., чаму-н.);
zum Sieg ~ дапамагчы́ атрыма́ць перамо́гу
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дзя́каваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., каму-чаму.
1. Выказваць удзячнасць, падзяку. Дзякаваць сябрам за паслугу. □ [Старшыня] дзякаваў Сашкавай маці, што яна хадзіла дапамагаць жанчынам выполваць свірэпку з пшаніцы.Даніленка.
2.інф.Разм. Тое, што і дзякуй (у 1 знач.). Мікола моцна паціснуў руку старому машыністу: — Дзякаваць табе.Краўчанка.Паляцелі б з калгаса і Ёсіп, і Макар сёння ж, прыйшлося б развітацца і з прысядзібнымі, але, дзякаваць, Глеб Іванавіч стрымаў напор.Дуброўскі.
•••
Дзякаваць богу — тое, што і дзякуй богу (гл. дзякуй).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыбядня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
Прыкідвацца бедным, менш забяспечаным, чым у сапраўднасці. — Ат, швагер, не прыбядняйся, — прамовіў Карусь Дзівак. — Кавалак хлеба і да хлеба ты маеш, а што больш трэба?С. Александровіч.Потым Марцініха так пачала прыбядняцца, што выходзіла: дапамагаць трэба не сям’і Враніслава, а сям’і Марцінавай.Карпюк.// Перамяншаць свае заслугі, магчымасці і пад. — Вы ўжо, Стась, не прыбядняйцеся. Вы б і за Зеўса маглі сысці, — сказала Галя.Сабаленка.— Можна, не хвалячыся і не прыбядняючыся, сказаць: тое-сёе зрабілі.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыча́л, ‑а і ‑у, м.
1.‑у. Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. прычаліць.
2.‑а. Частка прыстані, забяспечаная неабходнымі прыстасаваннямі для прычальвання суднаў. Хлопцы хадзілі па набярэжнай, пазіралі на мора, дзе было поўна катэраў, барж, яхтаў, а ля прычалаў пагойдваліся велізарныя караблі.Хомчанка.// Слуп, кол каля прыстані, да якога прымацоўваюць лодку, судна і пад. Увішныя шафёры.. кінуліся дапамагаць Сілівону адвязваць канцы вяровак, якімі была прывязана пасудзіна да прычала.. Паром плаўна падаўся ад берага.Лынькоў.
3.‑а. Вяроўка або канат, якімі прычальваюць судны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
skory
скоры, хуткі; спрытны; схільны да чаго;
skory do nauki — схільны да навукі;
skory do pomocy — гатовы дапамагаць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
assist[əˈsɪst]v.
1.дапамага́ць, падтры́мліваць;
We’ll do all we can to assist you. Мы зробім усё, каб дапамагчы вам;
assist smb. with money/in his work дапамагчы́ каму́-н. грашы́ма/у пра́цы
2. садзе́йнічаць
3. : assist in smth. прыма́ць удзе́л у чым-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Слу́жачы ‘службовец, чалавек на дзяржаўнай службе’ (ТСБМ). Субстантываваны дзеепрыметнік ад служы́ць < *služiti, параўн. укр.служи́ти, рус.служи́ть, польск.służyć, чэш.sloužili, в.-луж.služić, н.-луж.služyś, славен.slúžiti, серб.-харв.слу́жити ‘быць на службе; абслугоўваць, частаваць’, балг.слу́жа ‘быць на службе; карыстацца, валодаць’, макед.служи ‘быць на службе; абслугоўваць’, ст.-слав.слоужити ‘тс’, якім адпавядаюць літ.slaugýti ‘падтрымоўваць, дапамагаць’, slaugà ‘служба, служэнне’, суадносныя з слуга (гл.). Магчыма, запазычана з рускай мовы, параўн. народнае слуга́чы ‘служка’ (Нас.), якое ў сваю чаргу можна суаднесці з польск.służący ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сядаві́ць ’садзіць’ (Сцяшк.), сядаві́цца ’сядаць, садзіцца’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ), сядовэ́тыся ’тс’ (кам., Сл. ПЗБ), седаві́цсе (siedawicsie) ’тс’ (Федар. 1). Каўзатыў ад сядаць (гл.) са значэннем ’прапанаваць сесці; рабіць так, каб нехта сеў’, параўн. адносіны ставіць і стаяць (гл.). Відаць, не можа разглядацца асобна ад садавіць ’дапамагаць, прапанаваць сесці’ (гл.), для якога дапускаецца запазычанне з польскай, што нельга выключыць па лінгвагеаграфічных прычынах, аднак магчымы і другасны каўзатыў ад саджаць, садзіць, гл. Да словаўтварэння параўн. ст.-бел.седовати, седывати ’паседжваць’ (Сл. Скар.), суфікс якіх перадаваў шматкратнасць дзеяння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
użyczać
użycza|ć
незак.кніжн. даваць; пазычаць; дзяліцца;
~ć pomocy — дапамагаць;
gospodarze ~li nam pokoju — гаспадары здавалі нам пакой
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)