гідраізаба́ты

(ад гідра- + ізабаты)

ізалініі глыбінь люстэрка падземных водаў ад зямной паверхні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гідракамбінезо́н

(ад гідра + камбінезон)

касцюм вадалаза, які засцерагае ад пераахаладжэння і траўм.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гідракампрэ́сар

(ад гідра- + кампрэсар)

гідраўлічны кампрэсар, які сціскае газы пры дапамозе вадкасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гідрамаса́ж

(ад гідра- + масаж)

масаж пад вадой з лячэбнай або прафілактычнай мэтай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гідрацэфа́лія

(ад гідра- + -цэфалія)

збіранне спіннамазгавой вадкасці ў поласці чэрапа; галаўная вадзянка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гідраэлектраста́нцыя

(ад гідра- + электрастанцыя)

электрастанцыя, якая выпрацоўвае электраэнергію, выкарыстоўваючы сілу падаючай вады.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гідрабі́яс

(ад гідра- + гр. bios = жыццё)

сукупнасць арганізмаў, якія насяляюць вадаёмы (параўн. аэрабіяс).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гідрабіясфе́ра

(ад гідра- + біясфера)

частка біясферы ў межах гідрасферы, якую насяляюць водныя арганізмы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гідраізагі́псы

(ад гідра- + ізагіпсы)

ізалініі адзнак люстэрка падземных водаў адносна ўмоўнай нулявой паверхні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гідракана́л

(ад гідра- + канал)

канал, дзе выпрабоўваюцца мадэлі караблёў, лодак, гідрасамалётаў і інш.