Галда́ ’галас’ (Сцяшк. МГ, Шат.), галда́ць ’невыразна гаварыць’ (Шат.). Дакладныя адпаведнікі ў рус. мове. Параўн. рус.га́лда́ ’крык, голасныя размовы, лаянка; крыклівы чалавек’, галде́ть ’крычаць, лаяцца, лаяць каго н.; гаварыць, размаўляць; зваць каго-н.; лодарнічаць’, га́лдить (аналагічныя значэнні) і да т. п. Этымалогія не вельмі ясная. Паводле Фасмера, звязана з польск.gałda ’шум, гвалт’ і далей праз *galъda з германскімі формамі (гоц.goljan ’вітаць’, ням.gellen ’голасна гучаць, крычаць’). Падрабязна Брукнер, 48, 209 (гл. яшчэ Брукнер, 140: пад giełda). Гл. яшчэ Шанскі, 1, Г, 14 (які лічыць першапачатковай формай у рус. мове окаючыя го́лда́ і да т. п.). Усё ж такі канчатковай этымалогіі яшчэ няма (мяркуемая суфіксацыя ‑d‑ не можа быць бясспрэчнай). Бел. дзеяслоў галда́ць не мае адпаведнасці ў рус. мове, дзе прадстаўлены толькі марфалагічныя тыпы галде́ть, галди́ть.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
уго́лас, прысл.
1. Вымаўляючы гучна, так, каб было чутно для другіх. [Колас:] — Чытай уголас і папраўляй, а я буду сачыць па кнізе.Лужанін.Убачыўшы, што я бяру напрамак да машыны,.. [чалавек] яшчэ старанней замітусіўся, а потым уголас пачаў лаяць шафёра: — Хіба гэта вадзіцель! Партач, а не вадзіцель!Кулакоўскі.// Так, што можна пачуць. Марыць уголас. □ Стары [ляснік] прывык да адзіноты, цішыні і таму думае ўголас.Хомчанка.// Гучна, моцна, голасна. Часамі [Самабыль] заліваецца смехам уголас, а часам проста смяецца моўчкі.Колас.Адна толькі Ганька сядзіць у мыцельніку, і адну яе толькі ніхто не заўважае. Гэта няўвага так крыўдзіць Ганьку, што яна не можа больш стрымацца. Яна плача горка, плача ўголас...Васілевіч.Але Арына не гаварыла нічога. Толькі рыдала, горка, уголас.Мележ.
2.перан. Адкрыта, на людзях. [Лёнік] не забываў пра .. [рагатку], але загаварыць аб ёй уголас не адважваўся.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
beef
[bi:f]1.
n., pl. beeves
1) я́лавіца f.; малады́ бычо́к ці вол
2) я́лавічына f. (мя́са)
3) informal сі́ла f., му́скул -а m.; ду́жасьць f.
4) informal вага́, ця́жкасьць f.
5) Sl. жальба́, ска́рга f.; нарака́ньне n.
2.
v.i., Sl.
го́ласна нарака́ць
3.
v.t.
выко́рмваць або́ забіва́ць на мя́са
•
- to beef up
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
браха́ць, брашу, брэшаш, брэша; незак.
1. Падаваць адрывістыя гукі (пра сабаку, ліса і некаторых іншых звяроў); гаўкаць. Дзесьці далёка брахаў сабака, піснула палявая мыш.Чорны.Яшчэ нават не вельмі позна — у хатах, мусіць, гараць яшчэ агні, на вуліцах сярдзіта брэшуць і выюць сабакі.Якімовіч.
2.перан.Разм. Ілгаць, хлусіць, маніць; паклёпнічаць, нагаворваць, абгаворваць. У Алёнкі пратэст з душы выбіваецца. Хочацца голасна сказаць усім гэтым плеткарам, што яны лгуць, брэшуць!Колас.— Чаго гэта мне брахаць? — націскае плячамі Пеця і падае Вольцы парожнія вёдры. — Я, канешне, мог памыліцца — гэта іншая справа, а брахаць... Вось што: гэта можам праверыць.Ракітны.
3.перан.Груб. Балбатаць, малоць языком, пустасловіць. А так Марцін спявае, брэша з хлопцамі.. — «вясёлы, жыццёвы дзядзька».Брыль.// Гаварыць непрыстойнае. Дня няма, Каб зранку.. [Кузьма] не наліваўся. ..Ідзе па вуліцы, шуміць, Бушуе, брэша і хаміць.Корбан.
•••
На ваду брахаць — прагна, многа, бясконца піць.
На пень брахаць — гаварыць непрыстойнасці, неразумнае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Прыгарнуць, прыхіліць да сябе з ласкай, пяшчотай. Маёр пасадзіў большых дзяцей насупраць жанчын, а маленькую дзяўчынку прытуліў да грудзей, няўмела гушкаючы на руках.Даніленка.Грушка развітаўся з Тамараю на вакзале, прытуліў яе апошні раз. Яна сказала: — Пішы...Пестрак.Стэпа сцішылася, прытуліла пісьмо да грудзей.Гартны.// Шчыльна прыціснуць, прыперці да каго‑, чаго‑н. Зазваніў тэлефон. Кавалёў зняў трубку і прытуліў яе да вуха.Чарнышэвіч.Прытуліўшы галаву да самае шыбіны, Галіна голасна, каб яе пачулі, запытала: — Ці сходу не было ў вас?Галавач.
2. Даць прыстанішча, прытулак. Павел Іванавіч пойдзе па хатах, самымі ласкавымі словамі будзе ўпрошваць гаспадынь прытуліць будаўнікоў.Кулакоўскі.Старажытны Томск прытуліў нас, бежанцаў вайны з Беларусі.Рамановіч.//перан. Узяць каго‑н. пад сваю апеку; прыгрэць. Сваіх дзяцей у Зосі не было, яна прытуліла дзесяцігадовага пляменніка Алёшу.Хадкевіч.Артылерысты прытулілі .. [Лёньку Лазарчыка] як сірату-бежанца.Грамовіч.
•••
Прытуліць галаву — знайсці прыстанішча дзе‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клі́каць, клічу, клічаш, кліча; незак., каго-што.
1.Голасна зваць, прасіць прыйсці, прыблізіцца або адгукнуцца. Клікаць людзей на дапамогу. Клікаць маму.// Запрашаць, зазываць куды‑н. з якой‑н. мэтай. Клікаць на вяселле. □ Лемяшэвіч быў здаволены, што Арэшкін не з’явіўся клікаць яго на вячэру.Шамякін.// Падзываць, склікаць (жывёл, птушак). Клікаць курэй. □ — Кліч сабаку, Алесь, — згадзіўся і Федзя. — Пойдзем хутчэй.Ваданосаў.
2. Заклікаць, зваць да якіх‑н. дзеянняў. Клічуць свой народ бальшавікі На буржуяў павярнуць штыкі.Грахоўскі.//перан. Узнімаць, пабуджаць, быць матывам для чаго‑н. [Рыбнікаў:] Смерць героя не прыгнятае жывых, а кліча іх да новых подзвігаў.Крапіва.//перан. Вабіць, прыманьваць. Часта маладосць кліча Надзю ў краіну светлых мараў, у свет радасных пачуццяў, асабліва з узнікненнем кахання да Андрэя.Хромчанка.
3.Разм. Называць якім‑н. імем, мянушкай. І помніцца мне першае каханне, З тых пор ніколі болей не кахаў. Так шчыра і так лёгка і так сумна, Як я кахаў яе — адну дзяўчыну. Якую людзі клікалі Алесяй.Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.каго. Разм. Адправіць куды‑н. супраць волі. У польскай арміі.. [Максіма] ў страявую часць не ўзялі, а ўпяклі ў санітарны батальён.Машара.// Пасадзіць у турму, зняволіць. — Ды не! — запярэчыў .. [Лабановіч] сам сабе. — Некаму гэта патрэбна. Вось жа і мяне ўпяклі ў астрог, нават не паклапаціўшыся падперці прысуд доказамі.Колас.[Антось:] — Эх ты, чалавек — на галаве шапка! На каго ж ты пойдзеш са скаргай? На роднага брата! Табе будзе добра, як яго ў каталажку ўпякуць?С. Александровіч.
3.каго. Разм. Папракнуць каго‑н., з’едліва сказаць што‑н. каму‑н. — Мала ж ты каму верыш! — упёк.. [Башлыкова] хтосьці з залы, голасна, злосна.Мележ.Кожнае Званцова слова здавалася .. [Макару] зручным, каб упячы і яго, і Ёсіпа.Дуброўскі.
4.што. Разм. Марна патраціць, выдаткаваць. Паказальную кашару будавалі! — грошы ўпяклі, а карысці ніякай.Асіпенка.
5.пачым. Разм. Выцяць каго‑н. З усяго размаху ўпёк па спіне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
cry
[kraɪ]1.
v., cried, crying
1) пла́каць
2) крыча́ць; го́ласна клі́каць (на дапамо́гу)
2.
n.
1) плач, ля́мант -у m.
2) крык -у m., клі́каньне m. (на дапамо́гу)
3) за́клік, кліч -у m.; во́кліч, вы́крык -у m.
4) Figur. агу́льная ду́мка, дамага́ньне
5) про́сьба f., мале́ньне n.
•
- cry down
- cry for
- cry off
- cry one’s eyes out
- cry one’s heart out
- cry out
- cry up
- in full cry
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
wobec
1. у прысутнасці; перад;
wobec rodziców — перад бацькамі;
2. перад;
obowiązek wobec ojczyzny — абавязак перад айчынай;
3. з-за; праз; з прычыны, па прычыне;
wobec braku środków — з-за адсутнасці сродкаў;
wobec tego — у сувязі з гэтым;
wszem [i] wobec кніжн. усім і кожнаму; голасна; публічна; для агульнага ведама; пры ўсім народзе
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
асты́ць, астыну, астынеш, астыне; зак.
1. Стаць халодным, прастыць. Чай астыў. Абед астыў. □ Куй жалеза, пакуль не астыла яно!Купала.Пятрусь падкідаў вуг[о]лле ў топку, каб паравоз не астыў часам.Лынькоў.Хата за ноч добра такі астыла. Значыць, памацнеў мароз.Пестрак.// Аддаўшы цяпло, прыйсці ў нармальны стан (пра цела). Як конь астыў, [фурманшчык] звадзіў яго пад студню напаіць і ўсыпаў яму аўса.Чорны.Відаць, іх [двух маладых хлопцаў] вось толькі што выклікалі з вечарынкі, яны яшчэ не астылі ад полькі.Лужанін.
2.перан. Стаць спакайнейшым, страціць жвавасць. [Крушынскі:] — Я ўжо астыў. Мне сёлета стукнула сорак год.Бядуля.// Супакоіцца, апамятацца пасля гневу, злосці і пад. Валя ўмомант астыла, і ў словах яе не было ні злосці, ні знявагі да мачыхі.Васілевіч.// Страціць да каго‑, чаго‑н. цікавасць, перастаць цікавіцца кім‑, чым‑н. У Леаніда ўзнікла раўнівае падазрэнне — а можа, яна [Аля] ўжо астыла да яго, можа, гэта спатканне ўжо не ў радасць?Мележ.[Мацвей:] — Я загаруся: вот, здаецца б, усе зрабіў — а назаўтра вазьму і астыну.Лобан.Перамяніўся і.. [Баран] сам. Стаў крыклівы дома, менш бавіўся з дзецьмі, астыў да жонкі.Дамашэвіч.// Аслабець, знікнуць (пра пачуцці). Каб не даць астыць пачуццю .. салідарнасці, ён голасна крыкнуў: — Вольга! Жонка, стань перада мной, як ліст перад травой: ідзі сустракаць маіх прыяцеляў!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)