ПРЭПРЫ́НТ (англ. preprint ад лац. prae раней, перад + англ. print адбітак, друк),
апераджальны выпуск адбіткаў артыкулаў і інш. друкаваных матэрыялаў для аўтараў і інш. асоб да афіц. выхаду гэтых матэрыялаў. Наладжваецца для паскарэння распаўсюджвання навук. інфармацыі. Таксама выданне, што выпускаецца для абмеркавання спецыялістамі з мэтай падрыхтоўкі яго канчатковага тэксту (стэнаграмы, слоўнікі, макеты асобных тамоў энцыклапедый, пробныя выданні падручнікаў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
suppress[səˈpres]v.
1. спыня́ць;
suppress an uprising душы́ць паўста́нне
2. стры́мліваць, заглуша́ць, прыглуша́ць;
suppress a newspaper забарані́ць вы́пуск газе́ты;
suppress anger прыглуша́ць гнеў;
suppress the truth уто́йваць пра́ўду, замо́ўчваць пра́ўду
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Emissiónf -, -en
1) эк. эмі́сія, вы́пуск кашто́ўных папе́р
2) фіз. выпраме́ньванне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
HeftIn -(e)s, -e
1) сшы́так
2) кні́жка, вы́пуск (часопіса)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
прака́т1, ‑у, М ‑каце, м.
Спец.
1. Тое, што і пракатка. Пракат рэек.
2. Металічныя вырабы, атрыманыя шляхам пракаткі. Праз чатыры месяцы пасля пачатку вайны выпуск якаснага пракату ва ўсходніх раёнах краіны ўзрос удвая супроць даваеннага.«Звязда».
прака́т2, ‑у, М ‑каце, м.
Перадача рухомай маёмасці ў часовае карыстанне за пэўную плату, а таксама карыстанне гэтай маёмасцю. Плаціць за пракат машыны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЛАГО́ЕВА ГРУ́ПА,
першая сацыял-дэмакратычная арг-цыя ў Расіі ў 1883—87. Створана ў Пецярбургу Дз.Благоевым, з 1884 наз. «Партыя рускай сацыял-дэмакратыі». Налічвала да 30 чал., пераважна студэнтаў. Пасля ўстанаўлення сувязі з групай «Вызваленне працы» стала наз. «Пецярбургская група партыі рускіх сацыял-дэмакратаў». Група першай арганізавала каля 15 рабочых гурткоў; у 1885 наладзіла выпуск у Расіі с.-д. нелегальнай газ. «Рабочий» (выйшлі 2 нумары). Разгромлена паліцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ ФЕ́ЛЬЧАРСКАЯ ШКО́ЛА.
Існавала ў Віцебску ў 1872—79 пры бальніцы Прыказа грамадскай апекі. Была ў значнай ступені агульнаадук.навуч. установай. Прымаліся асобы, якія ўмелі чытаць і пісаць. Выкладаліся рус. і лац. мовы, арыфметыка, са спец. Дысцыплін — догляд хворых, кровапусканне, воспапрышчэпліванне, кастапраўства, рэанімацыя, анатаміраванне, выдаленне зубоў і інш. Тэрмін навучання 4 гады. Першы набор адбыўся на пач. 1872, першы выпуск — у 1875 (6 чал.). Закрыта пасля 1879.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́ДВІГСГАФЕН (Ludwigshafen),
горад на ПдЗ Германіі, зямля Рэйнланд-Пфальц. Размешчаны на левым беразе р. Рэйн; мостам злучаны з г. Мангейм і ўтварае прамысл. агламерацыю. 168 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог, рачны порт. Адзін з гал. цэнтраў хім. прам-сці краіны, у т. л. «БАСФ» — адна з буйнейшых у свеце хім. карпарацый. Прадпрыемствы машынабудавання (выпускхім. абсталявання), шкляной і харч. прам-сці. Музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прака́тIIм.тэх.
1. (дзеянне) Wálzen n -s;
2. (выраб) Wálzgut n -(e)s;
вы́пуск прака́ту Wálzguterzeugung f -, Wálzgutausstoß m -es -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БЕЛАРУ́СКАЯ ГРАМАДА́ў Коўне,
грамадская арг-цыя ў 1917—18. Мела на мэце аб’яднанне беларусаў г. Коўна (цяпер Каўнас, Літва) і наваколляў для абароны сац.-эканам. інтарэсаў і спрыяння ў рэалізацыі бел.нац. ідэалаў. Статут Беларускай грамады прадугледжваў адкрыццё бел. школ, дзіцячых прытулкаў, бальніц і кааператываў, выпуск л-ры, канцэртную і тэатр. дзейнасць. Пры Беларускай грамадзе існаваў гурток моладзі. У складзе рады — дзеяч бел.нац.-вызв. руху Р.Казячы і інш.