ГАСЦІЛО́ВІЧ (Антон Іосіфавіч) (7.11.1902, б. фальварак Пянькоўшчына, Ашмянскі р-н, Гродзенская вобл. — 23.11.1976),
генерал-палкоўнік (1959), д-рваен.н. (1957), праф. (1959). У Чырв. Арміі з 1919. Скончыў Ленінградскую пях. школу (1924), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1931), Генштаба (1937). У Вял.Айч. вайну нач. штаба, камандуючы 17-й арміяй Забайкальскага фронту, з ліст. 1943 камандзір корпуса, камандуючы арміяй на 1-м і 4-м Укр. франтах. Удзельнік Корсунь-Шаўчэнкаўскай аперацыі 1944, баёў у Карпатах, вызвалення Польшчы, Чэхаславакіі. Да 1965 камандуючы арміяй, пам. камандуючага ваен. акругай, на выкладчыцкай рабоце ў Ваен. акадэміі Генштаба, кансультант акадэміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕДРО́ЙЦ (Антон Эдмундавіч) (21.2.1848, в. Карвіс Віленскага р-на, Літва — 26.10.1909),
бел. геолаг. Скончыў Фрайбергскую горную акадэмію (Германія). Апісаў адклады мелавога, трацічнага і чацвярцічнага перыядаў у бас. Нёмана. Па даручэнні Мінералагічнага т-ва (1878) даследаваў Віленскую, Гродзенскую, Мінскую, Валынскую губ., Палессе, паўн. рэгіёны Польшчы. Склаў геал. карту гэтых тэрыторый. У 1881—84 даследаваў бас.р. Прыпяць, выказаў думку пра ледавіковае паходжанне покрыўных адкладаў Палесся.
Тв.:
Предварительный отчет о геологических исследованиях в Полесье. СПб., 1886;
Геологические исследования в губерниях Виленской, Гродненской, Минской, Волынской и сев. части царства Польского // Материалы для геологии России. СПб., 1895, т. 17.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБІ́НА (Антон Васілевіч) (16.1.1885, г. Веліж, Расія — 30.10.1937),
дзяржаўны дзеяч БССР. З 1902 працаваў тэлеграфістам. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07, 1-й сусв. вайны. З 1918 у Чырв. Арміі. Ваен. камісар Ігуменскага, Мінскага пав., ваен. камендант Мінска, гомельскі губ.ваен. камісар. Узнаг. ордэнам Чырв. Сцяга. Ваенком 2-й стралк. і 7-й кав. дывізій, нам. наркома, нарком па ваен. справах БССР. З 1925 старшыня Магілёўскага акр. выканкома, упаўнаважаны Наркамата сувязі СССР па БССР, старшыня ЦК Асаавіяхіма БССР. Чл.ЦККП(б)Б з 1925. Чл.ЦВКБССР у 1920—21, 1924—37, канд. у чл.ЦВКСССР у 1925—29.
аўстрыйскі жывапісец і афартыст. Вучыўся ў г. Штутгарт (Германія; 1785—91). З 1795 працаваў у Рыме (у 1812—15 у Вене). Пісаў жывыя, напоўненыя экспрэсіяй пейзажы ў духу класіцызму. Значна паўплываў на развіццё пейзажнага жывапісу ў Германіі. Больш познім творам уласцівы рысы рамантызму. Сярод работ: «Ахвярапрынашэнне Ноя» (1813), «Бернскі Оберланд» (1815), «Вадаспад у Шмадрыбаху» (1821—22), «Пейзаж з Макбетам і вядзьмаркамі» (1829). Аўтар фрэсак для адной з залаў вілы Масімі ў Рыме (1827—29), ілюстрацый да «Боскай камедыі» Дантэ і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТУСЕ́ВІЧ (Антон Уладзіміравіч) (н. 24.7.1954, Мінск),
бел. юрыст. Д-рюрыд.н. (1994). Скончыў БДУ (1976), працаваў у Ін-це філасофіі і права Нац. акадэміі навук Беларусі. З 1994 дырэктар Бел. ін-та дзярж.буд-ва і заканадаўства. З 1997 нам. старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Навук. працы па праблемах дзярж. права і кіравання, тэорыі дзяржавы і права, канстытуцыйнага права, паліталогіі, правоў чалавека.
Тв.:
Местные Советы: преобразование деревень. Мн., 1983;
Политическая система: Состояние и развитие. Кн. 1. Мн., 1992;
Личность. Общество. Государство. Мн., 1996 (у сааўт.);
Правотворческая деятельность в Республике Беларусь. Мн., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУМАВЕ́Ц (Антон Рыгоравіч) (н. 2.1.1936, в. Рудка Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),
украінскі фізік. Акад.Нац.АН Украіны (1997). Засл. дз. нав. і тэхн. Украіны (1995). Скончыў Кіеўскі ун-т (1957). З 1957 у Ін-це фізікі, з 1998 акадэмік-сакратар аддз. фізікі і астраноміі Нац.АН Украіны. Адначасова праф. Кіеўскага ун-та. Навук. працы ў галіне фізікі паверхні цвёрдых цел і фіз. электронікі. Даследаваў з’явы ў звыштонкіх плёнках з таўшчынёй у 1 атамны слой. Дзярж. прэміі СССР 1988 і Украіны 1997.
Тв.:
Двумерные кристаллы. Киев, 1988 (разам з І.Ф.Люксютавым, В.Л.Пакроўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАВІ́НСКІ (Антон Фёдаравіч) (н. 13.3.1952, в. Краглі Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1997), праф. (1999). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1972). З 1977 у Брэсцкім ун-це (з 1991 заг. кафедры). Навук. працы па квантавай тэорыі фазавых ператварэнняў у сістэмах паўправаднік — метал і праваднік — звышправаднік. Распрацаваў методыку разліку на ЭВМ электронных энергетычных спектраў, параметраў электрон-фаноннага ўзаемадзеяння, тэрмадынамічных функцый паўправаднікоў і звышправаднікоў.
Тв.:
О корреляции между температурными зависимостями ширины запрещенной зоны и энтальпии полупроводниковых кристаллов // Физика и техника полупроводников. 1998. Т. 32, №9;
Квантовая теория динамики кристаллической решетки. Брест, 1998.
2. Зрабіць дзірку або паглыбленне, часта стукаючы чым‑н. Антон узяў долата і прадзёўб пару дзірак .. для спіц.Пальчэўскі.
3. і без дап. Дзяўбці некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разва́ліны, ‑лін; адз.няма.
Разм. Тое, што і развалкі. Сані, тыя самыя разваліны, што доўгія гады пад’язджаў ён [Пніцкі] на іх усё пад станцыю .., стаялі прыпёртыя да суседняй сцяны.Чорны.Антон вынес з пуні і палажыў на разваліны і адзін ахапак сена, і другі, і трэці.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спага́длівасцьіспага́днасць, ‑і, ж.
Уласцівасць спагадлівага, спагаднага. Жанчына варухнулася, убачыла калону на дарозе, у вачах яе засвяцілася матчына ласка і спагадлівасць.Хадкевіч.Антон гаварыў пра сціпласць і спагадлівасць Алены, яе працавітасць, пра яе дзяцей.Сіўцоў.Ад простай спагаднасці не пастарэеш, Адно мо выразней нахмурацца бровы.Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)