каламажка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Лёгкая выязная павозка на рысорах. Назаўтра Антон з Сымонам у лёгкай, на рысорах, каламажцы за дзень аб’ехалі ледзь не ўсе палі калгаса. Сіняўскі. Люба з Ларысай прыехала ў двор з горада на спружыністай невялічкай, як дваім сесці, каламажцы. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)