Разм. Адмовіцца ад чаго‑н., не прызнаць сваім; адрачыся ад чаго‑н. [Сусед:] — Ён [Наўмыснік] кажа, мала што, кажа, кравец нікому не казаў, што хаты сцураўся!Чорны.Песні гэтыя Продкі складалі калісьці, Бераглі, Не сцураліся, Не адракліся.Гілевіч.Усе .. сімпатыі [паэта] на баку трэцяга сына — «чараўніка», бо той не сцураўся свайго краю.Ярош.// Адмовіцца ад знаёмства, сувязі і пад. з кім‑н. блізкім, аб’явіць каго‑н. блізкага чужым. [Грубы мужчынскі голас:] — А ты [Таццяна Мікалаеўна] от выпішы сюды свайго мужыка — нябось, хутчэй ён жонкі сцураецца.Вітка.[Ціток:] — То Марыля ж можа цябе не сцуралася? Ты пробаваў з ёю гаварыць?Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ледзь вынесці ногі (разм.) — з цяжкасцю пазбегнуць небяспекі, выратавацца.
|| незак.выно́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць.
|| наз.вы́нас, -у, м. (да 1 і 2 знач.) івынясе́нне, -я, н. (да 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ша́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што і без дап.
Разм.
1.чым. Моцна стукнуць. Шахнуць дзвярыма.
2. Тузануць, ірвануць. Рукаў не хацеў закасвацца, быў цесны, і Алег шахнуў цераз галаву рубашку, збіўшы на лоб доўгія чорныя валасы.Ермаловіч.
3. З сілай разануць, адрэзаць. [Сямён:] — Добра, што піла была тупая, а так бы пальцы шахнула...Мыслівец.[Палонны] разаслаў шынель па зямлі, дастаў з патайнай кішэнькі самаробны ножычак, спрытна, нейкім прафесійным рухам шахнуў буханку хлеба — раз! раз! — на чатыры кавалкі.С. Александровіч.
4. Шпурнуць, кінуць. Лічыльнікі.. Міцька шахнуў на край стала так, што аж затрашчалі касцяшкі.Паслядовіч.
шахну́ць, ‑ну́, ‑не́ш, ‑не́; ‑нём, ‑няце́; зак.
Разм.Аб’явіць шах. Шахнуць канём.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
verbíndlich
1.a
1) абавязко́вы, які́ абавя́звае;
etw. für ~ erklärenаб’яві́цьшто-н. абавязко́вым
2) прыя́зны, паслу́жлівы; абавязко́вы, ува́жлівы
2.adv:
dánke ~ (st)! ве́льмі [шчы́ра] удзя́чны!;
bítte ~ (st)! пако́рліва прашу́!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)