размало́ць, ‑мялю, ‑мелеш, ‑меле; зак., што.
Расцерці на муку, парашок. Размалоць зерне. Размалоць кофе.
разлуза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Раскрыць (абалонку), каб дастаць семя; разлушчыць. А Віктар разлузаў гарбузік, укінуў зерне ў рот і зачаўкаў. Лобан.
разапрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.) Размякнуць, разбухнуць ад цяпла і вільгаці. Зерне разапрэла. □ [Барысаў] глядзеў з-пад рукі на лысыя курганы, на Сарочы лес. — Зямля разапрэла, дыміцца... Любата!.. Няхай.
2. Разм. Моцна спацець, распарыцца. Усе так разапрэлі, што пот цурком ліўся па тварах. Бядуля. [Люба] разапрэла ад пары з вядра, жмурыць вочы ад дыму. Карпюк.