пераро́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Спец. Зерне, якое страціла чысціню свайго гатунку.
пералапа́ціць, ‑пачу, ‑паціш, ‑паціць; зак., што.
Перамяшаць лапатай. Пералапаціць пясок з цэментам. Пералапаціць зерне на таку.
перадра́ць, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; зак.
Разм.
1. што. Разадраць папалам, на часткі. [Партызан] з сілаю рвануў паперу надвое, пасля яшчэ раз перадраў, кінуў на падлогу. Арабей.
2. што. Падраць, разадраць усё, многае. // Падраць, доўга носячы што‑н.
3. каго. Задраць, забіць усіх, многіх (пра драпежных птушак і жывёл).
4. што. Працерці на тарцы ўсё, многае. Перадраць усю бульбу.
5. што. Ачысціць ад шалупіння зерне, робячы крупы.
перасы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак., што.
1. Сыплючы, перамясціць, высылаць у другое месца, другую тару. Ігнат Андрэевіч зачэрпнуў жменю зярнят, перасыпаў з далоні на далон[ь], узяў адно зерне на зубы. Шамякін.
2. і чаго. Насыпаць больш, чым трэба; перадаць. Перасыпаць цукру ў чай.
3. чым. Насы́паць чаго‑н. паміж чым‑н.; абсыпаць, насыпаць. Перасыпаць адзенне нафталінам.
4. перан.; чым. Перапоўніць (мову) якімі‑н. заўвагамі, спецыфічнымі зваротамі, словамі і пад. Перасыпаць апавяданне дыялектызмамі.
5. Разабраць і сабраць нанава што‑н., замяніўшы пашкоджаныя часткі; абнавіць. А ўрэшце яно і не так важна, каму належала хата, тым болей, што дзед Талаш перасыпаў яе і можа па справядлівасці лічыцца яе гаспадаром. Колас. Кола трэба перасыпаць, шасцярню зрабіць зусім новую. Чорны.
перасыпа́ць 1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да перасыпаць.
перасыпа́ць 2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да пераспаць.