гаро́шына, ‑ы, ж.
Адно гарохавае зерне. Злавіць язя на гарошыну. // Круглая крапінка, кружочак на матэрыі. На дзяўчынцы ў гарошынах яркіх хусцінка. Зарыцкі.
галаўня́, ‑і ж.
1. Выкліканая грыбамі-паразітамі хвароба збожжавых злакаў, пры якой зерне ператвараецца ў пыл або ў цвёрдую чорную нарасць.
2. мн. галоўні, ‑ловень. Абл. Вялікая галавешка. Праз хвіліну вогнішча было раскідана, чадныя галаўні шыпелі ў траве. Самуйлёнак.