вы́малаціць, ‑лачу, ‑лаціш, ‑лаціць; зак., што.
Малоцячы, выбіць зерне. Вымалаціць сноп.
вы́калупаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Калупаючы, выняць, дастаць. Выкалупаць зерне з коласа.
2. Разм. Калупаючы, зрабіць паглыбленне. Выкалупаць ямку.
вы́лушчыць, ‑шчу, ‑шыш, ‑плыць; зак., што.
Выняць зерне з шкарлупіння, цвёрдай абалонкі; вылузаць. Вавёрка вылушчыла зярняты з яловай шышкі. // Спец. Выдаліць хірургічным спосабам. Вылушчыць пухліну. Вылушчыць хворую костку.
варушы́ць, ‑рушу, ‑рушыш, ‑рушыць; незак.
1. каго-што. Дакранаючыся да чаго‑н., прыводзяць у рух. Ціхі вецер вее І траву варушыць. Астрэйка. // перан.; што. Выводзіць са стану спакою, узбуджаць. Словам дакорным маці боль несціханы варушыць. Глебка. А як яны варушылі, пераварочвалі сэрца, гэтыя салаўі. Васілевіч.
2. чым. Рухаць павольна, злёгку. На другім канцы стала, загарнуўшы кніжку, бязгучна варушыла губамі Наташа — вучыла верш. Шахавец.
3. што. Злёгку разграбаць; пераварочваць. Варушылі зерне, каб яно падсыхала, перавейвалі, сартавалі. Скрыган. Каржакаваты з абветраным тварам і пышнымі вусамі мужчына час ад часу варушыць суком падгарэлае паленне. Курто.
•••
Варушыць (круціць) мазгамі (галавою) — разважаць, абдумваць. З зямлёю клопат быў вялікі. Прыйшлося ездзіць да Хадыкі Ды варушыць і галавою Над гэтай справай грашавою. Колас.
Варушыць памяць — напамінаць аб кім‑, чым‑н.