Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

вы́малаціць, ‑лачу, ‑лаціш, ‑лаціць; зак., што.

Малоцячы, выбіць зерне. Вымалаціць сноп.

вы́калупаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Калупаючы, выняць, дастаць. Выкалупаць зерне з коласа.

2. Разм. Калупаючы, зрабіць паглыбленне. Выкалупаць ямку.

вы́лушчыць, ‑шчу, ‑шыш, ‑плыць; зак., што.

Выняць зерне з шкарлупіння, цвёрдай абалонкі; вылузаць. Вавёрка вылушчыла зярняты з яловай шышкі. // Спец. Выдаліць хірургічным спосабам. Вылушчыць пухліну. Вылушчыць хворую костку.