Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

бі́серына, ‑ы, ж.

Асобнае зерне бісеру.

бабі́на 1, ‑ы, ж.

Адно бабовае зерне.

бабі́на 2, ‑ы, ж.

1. У тэкстыльнай прамысловасці — шпуля канічнай формы з намотанымі ніткамі.

2. У аўтамабільнай прамысловасці — прылада батарэйнага запальвання ў рухавіку.

3. У горнай справе — барабан для намотвання каната ў падымальных машынах.

[Фр. bobine.]

бо́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

Разм.

1. Асобнае зерне чаго‑н. [Лях:] — Бярыце па адной бобцы ды насаджвайце на кручок. Лобан.

2. Круглы камячок, шарык. Бобкі граду.

3. Круглая крапінка на матэрыі і інш.; гарошынка. Сукенка ў бобкі.

бабо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да бобу. Расце, сокам наліваецца бабовае каліва. Бялевіч. Пачула гэта курачка, пабегла на двор, знайшла там бабовае зерне і прынесла бабе. З нар. // Прыгатаваны з бобу. Бабовая каша — не голад. З нар.

2. у знач. наз. бабо́выя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца боб, гарох, лубін і пад.