бабі́на 1, ‑ы, ж.
Адно бабовае зерне.
бабі́на 2, ‑ы, ж.
1. У тэкстыльнай прамысловасці — шпуля канічнай формы з намотанымі ніткамі.
2. У аўтамабільнай прамысловасці — прылада батарэйнага запальвання ў рухавіку.
3. У горнай справе — барабан для намотвання каната ў падымальных машынах.
[Фр. bobine.]
бабо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да бобу. Расце, сокам наліваецца бабовае каліва. Бялевіч. Пачула гэта курачка, пабегла на двор, знайшла там бабовае зерне і прынесла бабе. З нар. // Прыгатаваны з бобу. Бабовая каша — не голад. З нар.
2. у знач. наз. бабо́выя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца боб, гарох, лубін і пад.