1. Абтрэсці, абабіць (снег, пыл і пад.) з чаго‑н. Мацей Кулеш.. ля парога абцерушыў з шапкі і з каўняра мокры снег.Шамякін.Хлопцы падняліся бледныя, разгубленыя, моўчкі абцерушылі пясок са штаноў і кашуляў і гэтак жа моўчкі рушылі далей.Якімовіч.
2. Памяўшы, аддзяліць (пра зерне, колас). [Пятро] працягнуў руку, сарваў пару каласоў і, абцерушыўшы іх, пяшчотна перасыпаў буйныя залатыя зерні.Шамякін.