каразі́йна-ўсто́йлівы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. каразі́йна-ўсто́йлівы каразі́йна-ўсто́йлівая каразі́йна-ўсто́йлівае каразі́йна-ўсто́йлівыя
Р. каразі́йна-ўсто́йлівага каразі́йна-ўсто́йлівай
каразі́йна-ўсто́йлівае
каразі́йна-ўсто́йлівага каразі́йна-ўсто́йлівых
Д. каразі́йна-ўсто́йліваму каразі́йна-ўсто́йлівай каразі́йна-ўсто́йліваму каразі́йна-ўсто́йлівым
В. каразі́йна-ўсто́йлівы (неадуш.)
каразі́йна-ўсто́йлівага (адуш.)
каразі́йна-ўсто́йлівую каразі́йна-ўсто́йлівае каразі́йна-ўсто́йлівыя (неадуш.)
каразі́йна-ўсто́йлівых (адуш.)
Т. каразі́йна-ўсто́йлівым каразі́йна-ўсто́йлівай
каразі́йна-ўсто́йліваю
каразі́йна-ўсто́йлівым каразі́йна-ўсто́йлівымі
М. каразі́йна-ўсто́йлівым каразі́йна-ўсто́йлівай каразі́йна-ўсто́йлівым каразі́йна-ўсто́йлівых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

радыяцы́йна-ўсто́йлівы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. радыяцы́йна-ўсто́йлівы радыяцы́йна-ўсто́йлівая радыяцы́йна-ўсто́йлівае радыяцы́йна-ўсто́йлівыя
Р. радыяцы́йна-ўсто́йлівага радыяцы́йна-ўсто́йлівай
радыяцы́йна-ўсто́йлівае
радыяцы́йна-ўсто́йлівага радыяцы́йна-ўсто́йлівых
Д. радыяцы́йна-ўсто́йліваму радыяцы́йна-ўсто́йлівай радыяцы́йна-ўсто́йліваму радыяцы́йна-ўсто́йлівым
В. радыяцы́йна-ўсто́йлівы (неадуш.)
радыяцы́йна-ўсто́йлівага (адуш.)
радыяцы́йна-ўсто́йлівую радыяцы́йна-ўсто́йлівае радыяцы́йна-ўсто́йлівыя (неадуш.)
радыяцы́йна-ўсто́йлівых (адуш.)
Т. радыяцы́йна-ўсто́йлівым радыяцы́йна-ўсто́йлівай
радыяцы́йна-ўсто́йліваю
радыяцы́йна-ўсто́йлівым радыяцы́йна-ўсто́йлівымі
М. радыяцы́йна-ўсто́йлівым радыяцы́йна-ўсто́йлівай радыяцы́йна-ўсто́йлівым радыяцы́йна-ўсто́йлівых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

структу́рна-ўсто́йлівы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. структу́рна-ўсто́йлівы структу́рна-ўсто́йлівая структу́рна-ўсто́йлівае структу́рна-ўсто́йлівыя
Р. структу́рна-ўсто́йлівага структу́рна-ўсто́йлівай
структу́рна-ўсто́йлівае
структу́рна-ўсто́йлівага структу́рна-ўсто́йлівых
Д. структу́рна-ўсто́йліваму структу́рна-ўсто́йлівай структу́рна-ўсто́йліваму структу́рна-ўсто́йлівым
В. структу́рна-ўсто́йлівы (неадуш.)
структу́рна-ўсто́йлівага (адуш.)
структу́рна-ўсто́йлівую структу́рна-ўсто́йлівае структу́рна-ўсто́йлівыя (неадуш.)
структу́рна-ўсто́йлівых (адуш.)
Т. структу́рна-ўсто́йлівым структу́рна-ўсто́йлівай
структу́рна-ўсто́йліваю
структу́рна-ўсто́йлівым структу́рна-ўсто́йлівымі
М. структу́рна-ўсто́йлівым структу́рна-ўсто́йлівай структу́рна-ўсто́йлівым структу́рна-ўсто́йлівых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

крышталізава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -зу́ецца; зак. і незак.

1. Ператварыцца (ператварацца) у крышталі.

2. перан. Набыць (набываць) пэўныя ўстойлівыя формы (кніжн.).

Крышталізуюцца новыя ідэі.

|| зак. таксама вы́крышталізавацца, -зуецца і закрышталізава́цца, -зу́ецца (да 1 знач.).

|| наз. крышталіза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крышталізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Утварыць (утвараць) крышталі, набыць (набываць) форму крышталяў. Соль крышталізуецца.

2. перан. Набыць (набываць) пэўныя ўстойлівыя формы. Думка крышталізуецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фразеалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фразеалогіі. Фразеалагічныя даследаванні.

2. Які з’яўляецца фразеалагізмам. Фразеалагічны зварот. // Які змяшчае ў сабе фразеалагізмы. Фразеалагічны слоўнік.

•••

Фразеалагічныя адзінствы — устойлівыя звароты, цэласнае значэнне якіх у пэўнай ступені матывавана асобнымі значэннямі слоў, што ўваходзяць у склад такіх зваротаў, напрыклад: «першы блін комам», «трымаць камень за пазухай».

Фразеалагічныя выразы — устойлівыя, семантычна непераасэнсаваныя звароты, якія складаюцца цалкам з слоў са свабоднымі значэннямі; да іх адносяцца прыказкі, прымаўкі, выслоўі, крылатыя словы, а таксама ўстойлівыя словазлучэнні намінатыўнага характару, напрыклад: «прыхільнікі міру», «сацыялістычнае спаборніцтва».

Фразеалагічныя зрашчэнні гл. зрашчэнне.

Фразеалагічныя спалучэнні — устойлівыя звароты, у склад якіх уваходзяць словы як з фразеалагічна звязаным, так і з свабодным значэннямі, пры гэтым цэласнае значэнне такіх спалучэнняў вынікае са значэння асобных слоў, напрыклад: «закляты вораг», «расквасіць нос».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уве́сь, усяго́, м.; уся́, усёй, ж.; усё, усяго́, н.; мн. усе́, усі́х; займ. азначальны.

1. Вызначае што‑н. як непадзельнае, узятае ў поўным аб’ёме; цэлы. Увесь вечар. Усё лета. □ Няма патрэбы ўсяму ўзводу ісці пад Доўгі Брод, як гэта было намечана раней. Колас. Увесь май сушыла. Ні дажджынкі, ні расінкі. Паўлаў. Мінск — сталіца, гордасць наша, Слава ўсёй краіны. Купала. // толькі мн. (усе́, усі́х). Указвае на вычарпальны ахоп асобных аднародных прадметаў, асоб, з’яў; без выключэння, кожны ў сукупнасці з іншымі. З усіх бакоў. Па ўсіх правілах. □ Цяпер ідуць Пад горды сцяг Саветаў Народы ўсе І ўсе мацерыкі. Хведаровіч. За мір і за шчасце змагайцеся, Працоўныя ўсіх краін! Куляшоў. Усе на лузе, ад малога да вялікага. Ваданосаў. // Уваходзячы па сэнсу ў склад выказніка або азначэння, ужываецца ў значэнні: цалкам, поўнасцю, зусім. Быў .. [Мікуць] увесь мокры. Чорны. Сядзіба [Арлоўскага] шырокая і доўгая, уся пад садам. Чарнышэвіч. Са з’яўленнем .. [Соні] мне быццам перадаваўся яе бадзёры настрой, і я ўвесь ажываў. Ракітны. // Пры абстрактных назоўніках указвае на вышэйшую ступень праяўлення якасці, прыметы. Ва ўсю шырыню. Сканцэнтраваць усю ўвагу. □ Каб недавер увесь развеяць, Скажу: тут выдумкі ні-ні... Бачыла.

2. у знач. наз. усё, усяго́, н. Тое, што ёсць, цалкам, без выключэння. Усё для перамогі! Заўсёды ўсім задаволены. □ Усё ў доме цяпер перавернута дагары нагамі. Ус. Вясковыя жанчыны любяць пра ўсё пагаварыць. Чорны. // усё. У спалучэнні з выш. ст. прым. або прысл. і прыназ. «за» паказвае на вышэйшую меру якасці. Лепш за ўсё. Больш за ўсё. Менш за ўсё. □ Успаміны .. [Нічыпара] былі часам і цікавыя і мелі якое-небудзь значэнне. А часцей за ўсё стары гаварыў проста так, што прыходзіла ў галаву. Кулакоўскі. [Іванчанка:] А я думаю, што .. [дзеці] хутчэй за ўсё тут, у вёсцы... Кучар. // у знач. вык. Азначае выключную важнасць, значэнне прадмета, паняцця і пад. [Паддубны:] — Мы разумеем, што сувязь з народам — гэта ўсё. М. Ткачоў. // у знач. наз. усе́, усі́х. У поўным складзе, без выключэння. Усе ў зборы. Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго. □ Падалі снеданне. Усе селі за стол. Юрэвіч. Усім спадабалася Балукова выдумка і гурт[ам] прыступілі да распрацоўкі ўсяго плана. Колас. Нізкі пералаз — усім дарога. Прыказка. // усё, усе́. Ужываецца ў якасці абагульняючага слова пры пералічэнні. Вас, землякі мае, Вітаю .. Прастор палёў, лясы — Усё ваша. Чарот. // Р усі́х. У спалучэнні з выш. ст. прым. або прысл. і прыназ. «за» паказвае на вышэйшую меру якасці. Бяздомны музыка, жабрак для .. [Ганны] мілей за ўсіх і вышэй за ўсіх. Гіст. бел. сав. літ. Больш за ўсіх Крумкач стары Набіваў закускай волле. Гілевіч.

3. толькі ў Н. Скончыцца, зрасходавацца цалкам. Соль уся. □ — Рыс ужо ўвесь, — сказала .. [маці] бацьку. Маўр.

4. у знач. вык. усё. Разм. Скончана, канец. Больш не ўбачымся. Усё. □ — Усё, — сказаў Тарас, усміхнуўшыся. Якімовіч. — Не хочам і — усё! — капрызна выкрыкнуў другі, пухлагубы пястун. Ракітны.

5. З некаторымі назоўнікамі з прыназоўнікамі «з», «у» (ва), «на» утварае ўстойлівыя прыслоўныя словазлучэнні, якія паказваюць на паўнату, інтэнсіўнасць, сілу праяўлення якога‑н. дзеяння. Ва (на) ўвесь дух. Ва ўсе вочы. Ва (на) ўсю моц. З усіх ног. З усяго маху. На ўвесь голас. На ўвесь рост. На ўсе застаўкі. На ўсё горла. На ўсю сілу. З усёй сілай. З усіх сіл.

•••

Ад усіх дзірак (бочак) затычка гл. затычка.

Ад усяго сэрца гл. сэрца.

Валіць усё ў адну кучу гл. валіць.

Ва ўсе лапаткі гл. лапатка.

Ва ўсёй (сваёй) красе гл. краса.

Ва ўсіх адносінах гл. адносіны.

Ведаць усе хады і выхады гл. ведаць.

Вось (табе) і ўвесь сказ гл. сказ.

Выматаць усю душу (усе духі, нервы, кішкі) гл. выматаць.

Выціснуць усе сокі гл. выціснуць.

Званіць ва ўсе званы гл. званіць.

З усімі анёрамі гл. анёры.

З усіх канцоў гл. канец.

З усяго свету гл. свет.

Ісці на ўсё гл. ісці.

І ўсё тут — больш нічога; няма чаго гаварыць, размова скончана.

Майстар на ўсе рукі гл. майстар.

Мераць усё (усіх) сваёй меркай гл. мераць.

Мераць усіх адной меркай гл. мераць.

Мераць усіх (усё) на адзін аршын гл. мераць.

На ўсе вякі гл. век.

На ўсе жылы; з усіх жыл гл. жыла.

На ўсе лады гл. лад ​1.

На ўсе чатыры бакі гл. бок.

На ўсім гатовым гл. гатовы.

На ўсю іванаўскую гл. іванаўскі.

Не ўсе дома ў каго — пра дзівака, чалавека ненармальнага, прыдуркаватага. «Ой, Сёма, Сёма! — стары паляпаў пальцам па лбе. — Не ўсе ў цябе, сыночак, дома»... Корбан.

Ну, вось і ўсё! гл. вось ​2.

Па ўсім відаць гл. відаць.

Па ўсіх правілах гл. правіла.

Па ўсіх правілах мастацтва гл. правіла.

Перш за ўсё гл. перш.

Скарэй за ўсё гл. скарэй.

Скланяць на ўсе лады гл. скланяць.

Увесь у каго — пра падабенства да каго‑н. [Галя:] — Ого! Хлопец — увесь у тату. Шамякін.

Увесь час гл. час.

Увесь (уся, усё, усе) чыста — без выключэння, поўнасцю, цалкам. [Паўлюк:] — Ну, і выйшла, што я ўвесь чыста ў .. руках [брата]. Зарэцкі. Сядай! Не хвацкі танец твой! — Крычаць яму [Фаме] з застолля ўсе чыста. Корбан. Выказаць усё чыста — нашто ёй [Ганне] і яму [Сцяпану] цярпець немаведама для чаго! Мележ.

Усе да аднаго; усе (усё) на свеце — ужываюцца з узмацняльным значэннем вычарпальнай паўнаты, поўнага ахопу. І вось падмарозіць. Яблыкі ападуць усе да аднаго. Укрыюць дол пад дзічкаю. Бяспалы. Тэатр засланіў перад .. [Вашамірскім] усё па свеце. Бядуля.

Усе козыры ў руках гл. козыр.

Усё адно — а) аднолькава, няма розніцы. [Тапаркоў:] — А калі за маё старанне такая аддзяка — мне ўсё адно. Навуменка; б) абавязкова, нягледзячы ні на што. Не адступленне — перадышка. Нам выйграць бой, усё адно. А. Александровіч.

Усё адно як — як быццам бы. Стаіш і маўчыш, усё адно як чужы. Скрыган.

Усё гарыць у руках — тое, што і работа гарыць у руках (гл. работа).

Усё кончана — пра цяжкую страту, безнадзейнае становішча.

Усё (усе) на адзін капыл гл. капыл.

Усё роўна — а) аднолькава, няма розніцы. [Насця:] А хіба ж не ўсё роўна вам, Дзе мой каханы, тут ці там? Колас; б) абавязкова, нягледзячы ні на што. Але бацька ўсё роўна пойдзе і вернецца дадому толькі на світанні. Кулакоўскі; в) тым не менш, усё-такі. Як ні ціха Андрэй адчыняў дзверы, як ні ціха распранаўся, а маці ўсё роўна пачула. Ермаловіч.

Усё роўна як — быццам бы. Ён гаварыў сурова, усё роўна як загадваў. Скрыган.

Усё страчана — пра што‑н. канчаткова згубленае, пра беззваротную страту.

Усё як ёсць — літаральна ўсё, поўнасцю. [Няміра:] — Я думаў, што вы адно сёе-тое прадасце, аж вы ўсё як ёсць. Чорны. Гледачы памяркоўныя абмяркоўваюць. Усё як ёсць Нетаропка. Барадулін.

Усімі сіламі гл. сіла.

Усіх масцей гл. масць.

Усяго добрага гл. добры.

Усяго найлепшага гл. найлепшы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)