петы́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Калектыўная пісьмовая просьба, накіраваная да ўлад.

|| прым. петыцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самасу́д, -у, М -дзе, м.

Самачыннае пакаранне каго-н. без ведама ўлад і суда.

|| прым. самасу́дны, -ая, -ае.

Самасудная расправа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цераспало́сіца, ‑ы, ж.

Размяшчэнне зямлі адной гаспадаркі ўперамежку з чужымі зямельнымі ўчасткамі. Цераспалосіца і драбленне сялянскай гаспадаркі ўскладнялі апрацоўку зямлі, павялічвалі непрадукцыйныя затраты працы. Палуян. // Перамяжоўванне аднаго чаго‑н. з другім, іншым. Побач з Часовым урадам Саветы таксама спрабуюць у некаторых пытаннях ажыццяўляць сваю ўладу. Атрымліваецца цераспалосіца ўлад. Ленін. Сукенка не да твару — Зашмат цераспалосіц. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сатыры́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сатыры (у 2 знач.); які з’яўляецца сатырай, змяшчае ў сабе сатыру. Сатырычная камедыя. Сатырычныя вершы. □ У час вайны я зноў вярнуўся да сатырычнага жанру. Крапіва. // Уласцівы сатыры (у 2 знач.), сатырыку; выкрывальны. У гэтым творы [«Сон Анупрэя»] Змітрок Бядуля падымаецца да сатырычнага паказу ўлад. Каваленка. У сатырычным плане паказвае аўтар хітрую палітыку Сурвілы. Барсток.

2. З’едліва-насмешлівы; іранічны. Вялікі сатырычны эфект [у сатырычных вершах Коласа] давала зніжана-бытавая сялянская лексіка. Гіст. бел. сав. літ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самасу́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Самачыннае, без ведама ўлад і суда пакаранне чалавека, якога западозрылі ці абвінавацілі ў злачынстве. [Грышка:] — Пакуль не позна — не дайце рабіць самасуду пад сялянамі. Віламі і тапарамі абаран[і]це заўтра тых, каго жандары павесіць захочуць. Мы вам паможам... Чарот. Каб Лясніцкі спазніўся на адну хвілінку, усё было б скончана. Суду не было б чаго рабіць. Але камісар сурова спыніў самасуд. Шамякін. // Асуджэнне самім якіх‑н. сваіх учынкаў, дзеянняў. Як вядома, здольнасць да самага, глыбокага самасуду — яшчэ не прыкмета, глыбокай маральнасці. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)