усюдыі́сны, -ая, -ае (іран.).

Які ўсюды паспявае, ва ўсім прымае ўдзел.

Усюдыісныя рэпарцёры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саўдзе́льніцтва, -а, н.

Сумесны ўдзел з кім-н. у чым-н. (часцей нядобрым, шкодным).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

турбарэакты́ўны, -ая, -ае (спец.).

Які мае газавую турбіну, што прымае ўдзел у стварэнні рэактыўнай цягі.

Т. рухавік.

Т. самалёт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плы́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які звязвае бярвенне ў плыты і прымае ўдзел у сплаве.

|| прым. плы́тніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чы́нны, -ая, -ае (кніжн.).

1. Дзейсны, актыўны.

Браць ч. ўдзел у грамадскім жыцці.

2. Важны, салідны.

Ч. выгляд.

|| наз. чы́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дазаяўля́ць

‘дадаткова ўключаць каго-небудзь у заяўку на ўдзел у чым-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дазаяўля́ю дазаяўля́ем
2-я ас. дазаяўля́еш дазаяўля́еце
3-я ас. дазаяўля́е дазаяўля́юць
Прошлы час
м. дазаяўля́ў дазаяўля́лі
ж. дазаяўля́ла
н. дазаяўля́ла
Загадны лад
2-я ас. дазаяўля́й дазаяўля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дазаяўля́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

соуча́стие ср. саўдзе́л, -лу м., саўдзе́льніцтва, -ва ср., суме́сны ўдзел;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плаў...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) плывучы, напр.: плаўбаза, плаўзавод, плаўкран;

2) які мае адносіны да плавання, напр.: плаўсастаў (маракі ці рачнікі, якія прымаюць непасрэдны ўдзел у плаванні).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абла́ўшчык, ‑а, м.

Той, хто прымае ўдзел у аблаве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрышчэ́нне, -я, н.

Адно з хрысціянскіх таінстваў, рэлігійны абрад прыняцця каго-н. у лік веруючых, далучэнне да царквы.

Баявое хрышчэнне

1) першы ўдзел у баі;

2) першае сур’ёзнае выпрабаванне ў якой-н. справе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)