італья́нка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. італья́нка італья́нкі
Р. італья́нкі італья́нак
Д. італья́нцы італья́нкам
В. італья́нку італья́нак
Т. італья́нкай
італья́нкаю
італья́нкамі
М. італья́нцы італья́нках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

італья́нка,

гл. італьянцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

італья́нцы, -аў, адз. -нец, -нца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Італіі.

|| ж. італья́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. італья́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

италья́нка італья́нка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

італья́нцы, ‑аў; адз. італьянец, ‑нца, м.; італьянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. італьянкі, ‑нак; ж.

Народ, асноўнае насельніцтва Італіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Талья́нка ’аднарадны рускі гармонік’ (ТСБМ). Укр., рус. талья́нка ’тс’. З рускай мовы, дзе першапачаткова было италья́нкаітальянка’, ’італьянкі гармонік’ < Италия (ЕСУМ, 5, 510; Фасмер, 4, 17).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тава́р, ‑у, м.

1. Прадукт працы, выраблены на продаж.

2. Усё, што з’яўляецца прадметам гандлю. Тавары масавага ўжытку. □ Развозяць і разносяць з .. пякарні тавар: булкі, абаранкі, хлеб. Бядуля. Калі пакупнікоў ля ларка станавілася меней, старая італьянка пачынала на ўсю вуліцу расхвальваць свой тавар. Лынькоў.

3. Абл. Свойская рагатая жывёла. На захадзе сонца, калі будуць з пашы гнаць тавар, я паеду дадому, каб заўтра зранку зноў быць тут, на гэтай ціхай лясной паляне. Сачанка. Вучыся гаспадарыць яшчэ тавар пасучы. Прымаўка.

4. У шавецкай справе — вырабленая скура. Накупіў юнак гавару і пашыў сам чаравікі. Дубоўка.

•••

Жывы тавар — людзі, якімі гандлююць у эксплуататарскім грамадстве (рабы, прыгонныя, прастытуткі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)