іржэ́ўнік
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
іржэ́ўнік |
іржэ́ўнікі |
| Р. |
іржэ́ўніку |
іржэ́ўнікаў |
| Д. |
іржэ́ўніку |
іржэ́ўнікам |
| В. |
іржэ́ўнік |
іржэ́ўнікі |
| Т. |
іржэ́ўнікам |
іржэ́ўнікамі |
| М. |
іржэ́ўніку |
іржэ́ўніках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
іржэ́ўнік, -ку м., см. іржы́шча
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
іржэ́ўнік і (пасля галосных) ржэ́ўнік, -у, м.
Тое, што і іржышча.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
іржэ́ўнік і ржэ́ўнік, ‑а, м.
Тое, што і (і)ржышча. У ржэўнік парванымі, патузанымі ніткамі паўпляталася павуцінне. Скрыган. Каровы спакойна наеліся каля бору на ржэўніку. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зя́бліць, -лю, -ліш, -ліць; незак., што.
Араць пад зябліва.
З. іржэўнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пятрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
Разм. Сохнуць, высыхаць (на сонцы, ветры і пад.). Пахне свежая ралля, пятрэе сухое бадылле, цвёрды чабор хаваецца ў іржэўнік. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ржэ́ўнік ’іржэўнік’ (ТСБМ, ДАБМ, Шатал.), ’сцелішча’ (ЛА, 4). Утворана ад прыметніка *rьž‑av‑nъ > *rьž‑ev‑nъ > які ўзыходзіць да *rьža. Да іржа 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заара́цца, ‑аруся, ‑арэшся, ‑арэцца; ‑аромся, ‑арацеся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыкрыцца, засыпацца зямлёй. Іржэўнік заараўся.
2. Разм. Захапіўшыся ворывам, забыць на час. Нешта бацька заараўся і на абед не прыехаў.
3. Разм. Стаміцца, доўга аручы. За дзень закасіўся, заараўся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)