ін’е́кцыя, -і, ж. (спец.).

Увядзенне лекавых раствораў непасрэдна пад скуру, у мышцу, вену шляхам упырсквання.

І. інсуліну.

|| прым. ін’екцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ін’е́кцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ін’е́кцыя ін’е́кцыі
Р. ін’е́кцыі ін’е́кцый
Д. ін’е́кцыі ін’е́кцыям
В. ін’е́кцыю ін’е́кцыі
Т. ін’е́кцыяй
ін’е́кцыяю
ін’е́кцыямі
М. ін’е́кцыі ін’е́кцыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ін’е́кцыя ж. инъе́кция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ін’е́кцыя, ‑і, ж.

Увядзенне лякарства ў тканкі і поласці арганізма шляхам упырсквання. Ін’екцыя пеніцыліну. Ін’екцыя ў пухліну.

[Ад лац. injectio — укідванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уко́л, -у, м.

1. гл. укалоць.

2. мн. -ы, -аў. Тое, што і ін’екцыя.

Зрабіць у. хвораму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

инъе́кция мед. ін’е́кцыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уко́л, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. уколваць — укалоць (у 1 знач.).

2. Упырскванне чаго‑н. пад скуру, ін’екцыя. Доктар, які прыехаў неўзабаве пасля званка, зрабіў дзеду ўкол і загадаў сабраць яго ў бальніцу. Хомчанка.

3. Разм. Уколатае месца. Пакласці грэлку на ўкол.

4. перан. Заўвага, учынак, якія прычыняюць непрыемнасці, крыўдзяць, абражаюць каго‑н. Кожная .. сустрэча [Вольгі і Сашы] суправаджалася ўзаемнымі ўколамі. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)