ініцыяты́ўны, -ая, -ае.

1. Які праяўляе ініцыятыву ў якой-н. справе.

Ініцыятыўная група.

2. Які валодае ініцыятывай; прадпрымальны.

І. чалавек.

|| наз. ініцыяты́ўнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ініцыяты́ўны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ініцыяты́ўны ініцыяты́ўная ініцыяты́ўнае ініцыяты́ўныя
Р. ініцыяты́ўнага ініцыяты́ўнай
ініцыяты́ўнае
ініцыяты́ўнага ініцыяты́ўных
Д. ініцыяты́ўнаму ініцыяты́ўнай ініцыяты́ўнаму ініцыяты́ўным
В. ініцыяты́ўны (неадуш.)
ініцыяты́ўнага (адуш.)
ініцыяты́ўную ініцыяты́ўнае ініцыяты́ўныя (неадуш.)
ініцыяты́ўных (адуш.)
Т. ініцыяты́ўным ініцыяты́ўнай
ініцыяты́ўнаю
ініцыяты́ўным ініцыяты́ўнымі
М. ініцыяты́ўным ініцыяты́ўнай ініцыяты́ўным ініцыяты́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ініцыяты́ўны инициати́вный;

і. рабо́чы — инициати́вный рабо́чий;

~ныя дзе́янні — инициати́вные де́йствия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ініцыяты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які валодае ініцыятывай (у 2 знач.), здольны да самастойных актыўных дзеянняў; прадпрымальны. Ініцыятыўны рабочы. Ініцыятыўная камісія. □ Раней знаходлівы, ініцыятыўны, цяпер .. [Рашчэня] нічога не мог прыдумаць. Шамякін. У саўгасе гаспадарка была ўжо наладжана, а тут патрэбен валявы, ініцыятыўны і вопытны чалавек, здольны за кароткі час падняць заняпалую арцель. Новікаў. // Звязаны з праяўленнем ініцыятывы. Ініцыятыўныя дзеянні. □ Трэба стварыць упэўнены, баявы рабочы настрой у кожным працоўным калектыве, дабівацца ініцыятыўкай, творчай работы — работы ў поўным сэнсе слова наватарскай. Машэраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

инициати́вный ініцыяты́ўны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадпрыма́льны, ‑ая, ‑ае.

Энергічны, ініцыятыўны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перадавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які ідзе, знаходзіцца наперадзе астатніх. Перадавая пазіцыя. Перадавая лінія. □ [Аляксей і Барыс] удала адолелі нічыйную паласу, мінулі перадавы заслон немцаў і, адпачыўшы трохі, рушылі далей. Васілёнак.

2. перан. Які стаіць вышэй за іншых па ўзроўню развіцця. Перадавыя метады працы. Перадавая тэхніка. Перадавая навука. // Які дасягнуў найлепшых паказчыкаў, поспехаў у працы. Перадавыя калгасы. □ Першыя дні работы паказалі, што ў бліжэйшы час брыгада будзе ў ліку перадавых. Грахоўскі. // Прагрэсіўны. Перадавыя ідэі. Перадавая літаратура. Перадавы друк. // Найбольш свядомы, ініцыятыўны. Перадавая моладзь вёскі.

3. у знач. наз. перадава́я, ‑ой, ж. Разм. Пярэдняя лінія абароны перад фронтам праціўніка; раён баявых дзеянняў. Падрыўнікі, раней чым з’явіцца ў штаб і далажыць аб выкананы задання, вырашылі завітаць па дарозе на перадавую. Шахавец. Чарняхоўскі разам з камдывам накіраваўся ў бок перадавой. Мележ.

•••

Перадавы артыкул гл. артыкул.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)