інфарма́цыя, -і, ж.
1. Звесткі аб навакольным свеце і працэсах, якія ў ім працякаюць і ўспрымаюцца чалавекам або спецыяльнымі ўстройствамі (спец.).
Тэорыя інфармацыі.
2. Паведамленне аб становішчы спраў; навіны.
Газетная і.
Сродкі масавай інфармацыі.
|| прым. інфармацы́йны, -ая, -ае.
І. бюлетэнь.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
інфарма́цыя
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
інфарма́цыя |
інфарма́цыі |
| Р. |
інфарма́цыі |
інфарма́цый |
| Д. |
інфарма́цыі |
інфарма́цыям |
| В. |
інфарма́цыю |
інфарма́цыі |
| Т. |
інфарма́цыяй інфарма́цыяю |
інфарма́цыямі |
| М. |
інфарма́цыі |
інфарма́цыях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
інфарма́цыя ж.
1. (действие) информа́ция, информи́рование ср.;
2. (сведения о чём-л.) информа́ция;
газе́тная і. — газе́тная информа́ция;
○ тэо́рыя ~цыі — тео́рия информа́ции
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
інфарма́цыя, ‑і, ж.
1. Тое, што і інфармаванне.
2. Паведамленне аб становішчы спраў у якой‑н. галіне, аб чыёй‑н. дзейнасці і пад.; звесткі аб чым‑н. Атрымаць інфармацыю. Бюро тэхнічнай інфармацыі. Палітычная інфармацыя. □ Камбінацыя трох прыяцеляў заключалася ў тым, каб падбіць Саўку за пэўную ўзнагароду звязацца з тулягамі, паўстаўшымі супроць багацеяў, і даваць аб іх інфармацыю. Колас. Неўзабаве Юзік меў ад Аннушкі і Каліны поўную інфармацыю аб камендатуры. Няхай. // Артыкул, нататка інфармацыйнага характару. Апублікаваць інфармацыю з месц. □ Васіль Сымонавіч прачытаў інфармацыю «З залы суда», пацікавіўся прагнозам надвор’я. Арабей.
3. Сукупнасць якіх‑н. звестак, ведаў. Паток інфармацыі.
4. Звесткі, сігналы аб навакольным свеце, якія ўспрымаюць арганізмы ў працэсе жыццядзейнасці. Інфармацыя праз органы пачуццяў перадаецца ў мозг.
5. Звесткі, якія з’яўляюцца аб’ектам захоўвання, перадачы і перапрацоўкі. [Назвы паселішчаў] з далёкага мінулага нясуць нам інфармацыю пра нашых продкаў, пра ўклад народнага жыцця. «Маладосць».
6. Сукупнасць колькасных даных, выражаных пры дапамозе лічбаў, крывых або графіка, якая выкарыстоўваецца ў зборы і апрацоўцы якіх‑н. звестак. Даныя тэлеметрычнай інфармацыі. З борта штучнага спадарожніка Зямлі наступае навукова-тэхнічная інфармацыя.
7. У біялогіі — сукупнасць хімічна закадзіраваных сігналаў, якія перадаюцца ад аднаго жывога аб’екта другому (ад бацькоў патомкам) або ад адных клетак, тканак, органаў другім у працэсе развіцця арганізма.
•••
Тэорыя інфармацыі гл. тэорыя.
[Ад лац. informatio — растлумачванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Інфарма́цыя. Запазычанне з лац. informatio ’ўяўленне аб чым-н.’ праз польскае пасрэдніцтва (SWO, 305). Тым жа шляхам рус. информация (з 1702 г.) (Фасмер, 2, 136; Шанскі, 2, I, 108; Біржакова, Очерки, 364, поруч з польскай называе беларускую і ўкраінскую як магчымыя крыніцы запазычання). Ст.-бел. информация, информацыя ’разуменне, высвятленне, паведамленне’ (1588 г.) са ст.-польск. informacyja; дзеяслоў информовати ’інфармаваць, асвядомліваць’ (1588 г.) < ст.-польск. informować < лац. informare (Булыка, Лекс. запазыч., 49). Недакладна Крукоўскі (Уплыў, 77), які лічыць слова новым запазычаннем з рускай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бі́знес-інфарма́цыя
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
| Н. |
бі́знес-інфарма́цыя |
| Р. |
бі́знес-інфарма́цыі |
| Д. |
бі́знес-інфарма́цыі |
| В. |
бі́знес-інфарма́цыю |
| Т. |
бі́знес-інфарма́цыяй бі́знес-інфарма́цыяю |
| М. |
бі́знес-інфарма́цыі |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
імпло́ймент-інфарма́цыя
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
| Н. |
імпло́ймент-інфарма́цыя |
| Р. |
імпло́ймент-інфарма́цыі |
| Д. |
імпло́ймент-інфарма́цыі |
| В. |
імпло́ймент-інфарма́цыю |
| Т. |
імпло́ймент-інфарма́цыяй імпло́ймент-інфарма́цыяю |
| М. |
імпло́ймент-інфарма́цыі |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
інтэрнэ́т-інфарма́цыя
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
| Н. |
інтэрнэ́т-інфарма́цыя |
| Р. |
інтэрнэ́т-інфарма́цыі |
| Д. |
інтэрнэ́т-інфарма́цыі |
| В. |
інтэрнэ́т-інфарма́цыю |
| Т. |
інтэрнэ́т-інфарма́цыяй інтэрнэ́т-інфарма́цыяю |
| М. |
інтэрнэ́т-інфарма́цыі |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
спам-інфарма́цыя
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
| Н. |
спам-інфарма́цыя |
| Р. |
спам-інфарма́цыі |
| Д. |
спам-інфарма́цыі |
| В. |
спам-інфарма́цыю |
| Т. |
спам-інфарма́цыяй спам-інфарма́цыяю |
| М. |
спам-інфарма́цыі |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
экспрэ́с-інфарма́цыя
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
| Н. |
экспрэ́с-інфарма́цыя |
| Р. |
экспрэ́с-інфарма́цыі |
| Д. |
экспрэ́с-інфарма́цыі |
| В. |
экспрэ́с-інфарма́цыю |
| Т. |
экспрэ́с-інфарма́цыяй экспрэ́с-інфарма́цыяю |
| М. |
экспрэ́с-інфарма́цыі |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)