інтэнсі́ўнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. інтэнсі́ўнасць
Р. інтэнсі́ўнасці
Д. інтэнсі́ўнасці
В. інтэнсі́ўнасць
Т. інтэнсі́ўнасцю
М. інтэнсі́ўнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інтэнсі́ўнасць ж. интенси́вность; см. інтэнсі́ўны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інтэнсі́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць інтэнсіўнага; напружанасць, узмоцненая дзейнасць. Інтэнсіўнасць працы. Інтэнсіўнасць развіцця жывёлагадоўлі. Інтэнсіўнасць працэсаў абмену рэчываў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэнсі́ўны, -ая, -ае.

1. Напружаны, узмоцнены.

Інтэнсіўная праца.

2. Які дае высокую прадукцыйнасць.

Інтэнсіўнае вядзенне гаспадаркі.

|| наз. інтэнсі́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

интенси́вность інтэнсі́ўнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сейсмі́чнасць, ‑і, ж.

Схільнасць да землетрасенняў, інтэнсіўнасць землетрасенняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паніжэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак.

1. Зрабіцца ніжэйшым або размясціцца ніжэй.

Чалавек ад страху паніжэў.

Сонца паніжэла.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паменшыцца (пра ўзровень, інтэнсіўнасць і пад.).

Напружанне току паніжэла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэнсіфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.

Кніжн. Зрабіць (рабіць) больш інтэнсіўным, павялічыць (павялічваць) інтэнсіўнасць чаго‑н. Інтэнсіфікаваць вытворчыя працэсы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трымката́ць ‘тромкаць, наігрываць’ (Нар. Гом.). Да тры́мкаць (гл.) з суф. ‑от‑ (‑ат‑), што выражае інтэнсіўнасць дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

се́йсміка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.

Галіна геафізікі, якая вывучае ваганні глебы якой‑н. пэўнай мясцовасці; большая ці меншая схільнасць да землетрасенняў або інтэнсіўнасць апошніх. Сейсміка Таджыкістана.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)