інтрыгава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; незак.

1. супраць каго-чаго. Весці інтрыгі (у 1 знач.).

2. каго (што). Узбуджаць цікавасць чым-н. загадкавым, таямнічым.

|| зак. заінтрыгава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтрыгава́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. інтрыгу́ю інтрыгу́ем
2-я ас. інтрыгу́еш інтрыгу́еце
3-я ас. інтрыгу́е інтрыгу́юць
Прошлы час
м. інтрыгава́ў інтрыгава́лі
ж. інтрыгава́ла
н. інтрыгава́ла
Загадны лад
2-я ас. інтрыгу́й інтрыгу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час інтрыгу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інтрыгава́ць несов., в разн. знач. интригова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інтрыгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак.

1. Весці інтрыгі (у 1 знач.). Інтрыгаваць супраць.. [Ланскага] таксама было марна. Інтрыгаваць можна супраць асобы, а ён даўно ўжо не быў ні асоба, ні дзяржаўны муж. Караткевіч.

2. каго-што. Узбуджаць цікавасць таямнічасцю, незвычайнасцю, загадкавасцю. [Гунаву] інтрыгавала і непакоіла паперка ў планшэце, асабліва надпіс, які толькі што зрабіў начальнік. Самуйлёнак. Словы ж аб важных справах, ды, відаць, справах, звязаных з партызанскім злучэннем, насцярожвалі .. [Сыкуна], нават інтрыгавалі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заінтрыгава́ць гл. інтрыгаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

интригова́ть несов. інтрыгава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паінтрыгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., каго і без дап.

Інтрыгаваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Віхля́ць (БРС, Нас., Бяльк., Гарэц., КТС), віхлі́ць ’віляць хвастом’; ’хітрыць’ (КЭС, лаг.), віхле́ць ’прагнуць’ (Юрч.); ’хітрыць’ (КТС). Рус. вихля́ть, укр. вихля́ти, польск. wichlać і wichlić, з XVII ст. wikłać (Брукнер, 612), чэш. vichlať ’інтрыгаваць’, viklati ’вагацца’, славен. vihljáti ’веяць, варушыць’. Відавочна, вытворнае ад віхаць (Фасмер, 1, 324). Махэк₂ (689) выводзіць непасрэдна ад віць пры дапамозе фарманта ‑chlati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цікавіць, зацікаўліваць, абыходзіць, абходзіць, займаць, інтрыгаваць □ прыцягваць увагу, быць у галаве

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)