іне́рцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. іне́рцыя
Р. іне́рцыі
Д. іне́рцыі
В. іне́рцыю
Т. іне́рцыяй
іне́рцыяю
М. іне́рцыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

іне́рцыя, -і, ж.

1. Уласцівасць цел захоўваць стан спакою або раўнамернага прамалінейнага руху, пакуль якая-н. знешняя сіла не прымусіць змяніць гэты стан.

Ляцець па інерцыі.

2. перан. Бяздзейнасць, пасіўнасць.

Па інерцыі — па прывычцы, машынальна.

|| прым. інерцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іне́рцыя ж., физ., перен. ине́рция;

зако́н ~цыі — зако́н ине́рции;

разумо́вая і.у́мственная ине́рция;

па ~цыі — по ине́рции

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

іне́рцыя, ‑і, ж.

1. Уласцівасць цел захоўваць стан спакою або руху, пакуль якая‑н. знешняя сіла не прымусіць іх змяніць гэты стан. Набраўшы разгон, ракета ляцела па інерцыі, як камета або звычайны астэроід. Гамолка. Кола разгайдалася, яно ўжо само далучыла сілу інерцыі да сілы мускулаў рук і круцілася лёгка. Колас.

2. перан. Бяздзейнасць, пасіўнасць, коснасць. Інерцыя мыслення. Інерцыя ўстарэлых звычак.

•••

Па інерцыі — па прывычцы, бессвядома, машынальна. — Прывык ты з часоў партызаншчыны думаць і вырашаць за ўсіх падначаленых, робіш так па інерцыі і дагэтуль. Хадкевіч.

[Ад лац. inertia — бяздзейнасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ине́рция іне́рцыя, -цыі ж.;

по ине́рции па іне́рцыі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)