і́ней

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. і́ней
Р. і́нею
Д. і́нею
В. і́ней
Т. і́неем
М. і́неі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

і́ней, -ю, м.

Ледзяныя крышталікі, якія ўтвараюцца ў выніку ахаладжэння вадзяной пары і асядаюць тонкім слоем на дрэвах, глебе і інш.

Трава пакрылася інеем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

і́ней (род. і́нею) м. и́ней, и́зморозь ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

і́ней, ‑ю, м.

Від атмасферных ападкаў: ледзяныя крышталікі, якія ўтвараюцца ў выніку ахаладжэння вадзяной пары ў ясныя і ціхія ночы і асядаюць тонкім слоем на глебе, дрэвах і інш.; параўн. шэрань. Днём яшчэ цёпла, а ночы — золкія.., і ранкамі на бульбоўніку, на траве белыя махры інею. Мележ. Пад раніцу ўжо браліся замаразкі, трава і лісце кустоў пакрываліся шараватым інеем. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

І́ней (ТСБМ, Яруш., Шат., Сцяшк. МГ, Інстр. I), і́ня, ві́ня (Сцяшк. МГ), инь (Яруш.), е́ный (брэсц., Нар. лексіка, 75). Рус. иней, дыял. и́ня, и́нея́, укр. і́ній, польск. дыял. inej, чэш. jíní, славац. inovať, славен. ȋnje, серб.-харв. ӣње, балг. и́ней, макед. дыял. ина. Ст.-слав. инии, иниѥ, ст.-рус. иней, иний, ст.-бел. инеи. Адзіная пэўная адпаведнасць — літ. ýnis, хаця не выключана магчымасць запазычання са славянскага (як Бернекер, 1, 432; Трубачоў, Эт. сл., 8, 236). Надзейнай этымалогіі няма. Прасл. *jьnьjь звязвалі з ням. Eis, ст.-сканд. íss ’лёд’ (Педарсан, MPKI, I, 2, 171), ст.-інд. ēnǐ ’бліскучы’ (Младэнаў, 223). Гл. яшчэ Фасмер, 2, 132–133; Слаўскі, 1, 458–459; Махэк₂, 227; Скок, I, 727. Трубачоў (Славянское языкознание, 1968, 378) паспрабаваў супаставіць *jьnьjь з *jьnъ ’адзін’. Рэканструяваная пры гэтым семантыка — ’адзін мароз, першы мароз’. Зрэшты Трубачоў (Эт. сл., 8, 236) зазначае слабыя бакі гэтага этымалагічнага рашэння і прапаноўвае іншае тлумачэнне: прасл. *jьvьnь (гл. івянь) звязвае з *jьva ’край, паласа’ < і.-е. *ei̯‑u̯‑ā ад *ei̯‑ ’ісці’ (250). Безлай (1, 211) мяркуе аб запазычанні з субстрату.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

іней, інь, шэрань, намаразь; мароз, серабро (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

запушы́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -пу́шыць; -пу́шаны; зак., што.

Пра снег, іней: пакрыць тонкім пушыстым слоем.

Снег запушыў зямлю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апушы́ць, -шу́, -шы́ш, -шы́ць; -шы́м, -шыце́, -ша́ць; апу́шаны; зак., што.

1. Абшыць па краях футрам (адзенне, абутак).

А. паліто.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра снег, іней: зацерушыць, абсыпаць.

Іней апушыў дрэвы прысад.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыць, акружыць пушком, чым-н. пушыстым.

|| незак. апу́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. апу́ха, -і, ДМ апу́се, ж. (да 1 знач.) і апу́шванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́сыпацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -плецца; зак.

1. Сыплючыся, вываліцца.

Бульба высыпалася з мяшка.

2. З’явіцца на паверхні ў вялікай колькасці (пра атмасферныя ападкі, сып).

Раніцай высыпаўся іней.

Адзёр высыпаўся.

|| незак. высыпа́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

и́зморозь ж. шэ́рань, -ні ж., і́ней, род. і́нею м., на́маразь, -зі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)