інвалі́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які поўнасцю або часткова страціў працаздольнасць у выніку ранення, знявечання ці хваробы.

І. вайны.

І. першай групы.

|| ж. інвалі́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак (разм.).

|| прым. інвалі́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інвалі́д

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. інвалі́д інвалі́ды
Р. інвалі́да інвалі́даў
Д. інвалі́ду інвалі́дам
В. інвалі́да інвалі́даў
Т. інвалі́дам інвалі́дамі
М. інвалі́дзе інвалі́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

інвалі́д м. инвали́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інвалі́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Чалавек, які поўнасцю або часткова страціў працаздольнасць у выніку ранення, знявечання ці хваробы. Інвалід працы. Інвалід другой групы.

[Лац. invalidus — бяссільны, слабы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Інвалі́д. Першакрыніца: лац. invalidus ’бяссільны, нядужы’. Для беларускай пасрэднікам магла быць руская (Крукоўскі, Уплыў, 72) ці польская мова. У рускай инвалид у першай палавіне XVIII ст. з франц. invalide (Шанскі, 2, I, 66; Фасмер, 2, 130; Біржакова, Очерки, 363). На карысць польскай крыніцы ст.-бел. инвалидовати ’адмяняць’ (1637 г.) < ст.-польск. inwalidować < с.-лац. invalidare (Булыка, Лекс. запазыч., 30). У польскай была вядома форма inwalid без ‑a на канцы слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спартсме́н-інвалі́д

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. спартсме́н-інвалі́д спартсме́ны-інвалі́ды
Р. спартсме́на-інвалі́да спартсме́наў-інвалі́даў
Д. спартсме́ну-інвалі́ду спартсме́нам-інвалі́дам
В. спартсме́на-інвалі́да спартсме́наў-інвалі́даў
Т. спартсме́нам-інвалі́дам спартсме́намі-інвалі́дамі
М. спартсме́не-інвалі́дзе спартсме́нах-інвалі́дах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

инвали́д інвалі́д, -да м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непрацаздо́льны, -ая, -ае.

Няздольны да працы (па ўзросце, хваробе і пад.).

Н. інвалід.

|| наз. непрацаздо́льнасць, -і, ж.

Часовая н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязру́кі, -ая, -ае.

1. Які не мае рукі або рук.

Б. інвалід.

2. перан. Няспрытны ў рабоце, няўмелы (разм.).

|| наз. бязру́касць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асле́плы, ‑ая, ‑ае.

Які аслеп, стаў сляпым. Мядзяных сонцаў кроплі зграбае ў шапку з пліт аслеплы ў Севастопалі хрыпаты інвалід. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)