імпанава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; незак., каму-чаму.

Выклікаць павагу, давер, рабіць добрае ўражанне, падабацца; адпавядаць чыім-н. патрабаванням, густам, настроям.

І. сваім слухачам.

Старшыні імпанавала агульная ўвага прысутных.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імпанава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. імпану́ю імпану́ем
2-я ас. імпану́еш імпану́еце
3-я ас. імпану́е імпану́юць
Прошлы час
м. імпанава́ў імпанава́лі
ж. імпанава́ла
н. імпанава́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час імпану́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

імпанава́ць несов. импони́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

імпанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак., каму-чаму.

Адпавядаць чыім‑н. патрабаванням, густам, настроям; выклікаць павагу, давер’е; падабацца. Старшыні ж імпанавала агульная ўвага прысутных, і ён не саромеўся прыняць адпаведныя свайму чыну тон, позу і настрой. Гартны.

[Ад лац. imponere — укладваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

импони́ровать несов. імпанава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заімпанава́ць

‘пачаць імпанаваць - выклікаць павагу, падабацца каму-небудзь, чаму-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заімпану́ю заімпану́ем
2-я ас. заімпану́еш заімпану́еце
3-я ас. заімпану́е заімпану́юць
Прошлы час
м. заімпанава́ў заімпанава́лі
ж. заімпанава́ла
н. заімпанава́ла
Загадны лад
2-я ас. заімпану́й заімпану́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час заімпанава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падабацца, імпанаваць □ быць па душы, быць па сэрцы, быць да густу, быць па густу, быць пад густ

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)