іко́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. іко́л іклы́
Р. ікла́ ікло́ў
Д. іклу́ ікла́м
В. іко́л іклы́
Т. ікло́м ікла́мі
М. ікле́ ікла́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

іко́л, ікла́, мн. іклы́ і (з ліч. 2, 3, 4) іклы́, ікло́ў, м.

1. Зуб, які знаходзіцца непасрэдна за разцамі ў чалавека і млекакормячых.

2. Зуб вялікіх памераў, які выступае з рота ў некаторых жывёлін і служыць для нападу і абароны.

І. слана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іко́л (род. ікла́) м. клык; би́вень

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

іко́л, ікла́; мн. і́клы (з ліч. 2, 3, 4 іклы́), і́клаў; м.

1. Зуб, які знаходзіцца паміж разцамі і перадкарэннымі зубамі (у чалавека і млекакормячых).

2. Зуб вялікіх памераў, які выступае з рота і служыць для нападу і абароны (у слана, кабана і іншых жывёл). Вепр, відаць, немалады, бо такую форму іклаў самцы дзікай свінні набываюць толькі на шостым-сёмым годзе жыцця. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Іко́л, ікла́, мн. і́клы ’клык’ (ТСБМ, Шатэр., Сцяшк. МГ, Мат. Гом., Інстр. II), і́кла (Янк. II), ікло, і́кол ’звярыны клык’ (Дразд.), ікол, мн. іклэ́ ’кутні зуб’ (Сцяшк. МГ). Рус. клык, дыял. кур. и́клы ’іклы’, ’шпоры ў пеўня’, укр. і́кло, польск. kieł, н.-луж. keł, палаб. мн. klåi̯, чэш., славац. kel, славен. kel, серб.-харв. ка̀љак, ка̀љац. Ст.-рус. клык, клы ’іклы, зубы ў каня, па якіх вызначаюць яго ўзрост’ (XVII ст.). Ст.-бел. келъ (1516 г.) са ст.-польск. kieł (Булыка, Лекс. запазыч., 142). Бліжэйшыя адпаведнасці: літ. kùlti, лат. kul̄t ’біць, малаціць’. Прасл. *kъlъ ад *kolti (гл. калоць), зыходнае значэнне ’колючы, раздзіраючы’. Бернекер, 1, 660–661; Праабражэнскі, 1, 318; Брукнер, 227; Фасмер, 2, 255–256; Слаўскі, 2, 142–143. Семантычная трансфармацыя, як у слав. *zǫbъ*zęti ’разрываць’, ням. Hauer, Hauzahn ’клык’ — hauen ’рубіць, біць, сячы’ (Слаўскі, там жа). Іначай Махэк₂ (248–249): kel1ікол’ і kel2 ’расток’ звязвае з *kъlěti(sę) ’прабіцца (на свет)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клык, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Тое, што і ікол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клык, -ка́, см. іко́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клык, ‑а, м.

Тое, што і ікол. Вяпрук круціцца, але яму не дастаць сабаку клыкамі! Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клык іко́л, род. ікла́ м., мн. і́клы, -лаў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кел, кёлікол’ (Нас., Сл. паўн.-зах., Др.-Падб., Гарэц.), ’хітрасць, упартасць’ (Нас.). Ст.-бел. келъ са ст.-польск. kieł (Булыка, Запазыч., 142). Гл. ікол.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)