ізатэ́рма, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (спец.).

Лінія на графіку, якая злучае месцы з аднолькавай сярэдняй тэмпературай у пэўны час.

|| прым. ізатэ́рмны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ізатэ́рма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ізатэ́рма ізатэ́рмы
Р. ізатэ́рмы ізатэ́рмаў
Д. ізатэ́рме ізатэ́рмам
В. ізатэ́рму ізатэ́рмы
Т. ізатэ́рмай
ізатэ́рмаю
ізатэ́рмамі
М. ізатэ́рме ізатэ́рмах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ізатэ́рма ж., спец. изоте́рма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ізатэ́рма, ‑ы, ж.

1. Лінія на карце, якая злучае месцы з аднолькавай сярэдняй тэмпературай у пэўны час. Студзеньскія ізатэрмы.

2. Лінія, якая графічна паказвае залежнасць паміж фізічнымі велічынямі пры пастаяннай тэмпературы.

[Ад грэч. isos — роўны, аднолькавы і therme — цеплыня.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

изоте́рма метеор., физ. ізатэ́рма, -мы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

іза...

Першая састаўная частка складаных тэрмінаў, якая адпавядае па значэнню словам: роўны, аднолькавы, напрыклад: ізатэрма, ізатопы, ізаглосы.

[Ад грэч. isos — роўны, аднолькавы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)