ё́місты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ё́місты ё́містая ё́містае ё́містыя
Р. ё́містага ё́містай
ё́містае
ё́містага ё́містых
Д. ё́містаму ё́містай ё́містаму ё́містым
В. ё́місты (неадуш.)
ё́містага (адуш.)
ё́містую ё́містае ё́містыя (неадуш.)
ё́містых (адуш.)
Т. ё́містым ё́містай
ё́містаю
ё́містым ё́містымі
М. ё́містым ё́містай ё́містым ё́містых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ёмісты, -ая, -ае.

1. Здольны змясціць у сабе вялікую колькасць чаго-н.

Ёмістая пасудзіна.

2. перан. З багатым унутраным зместам, сэнсам.

Ё. характар героя.

|| наз. ёмістасць, -і, ж.

Ё. рэзервуара.

Ё. фразы.

Ё. вобразных сродкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ёмісты, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны змясціць у сабе вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Ёмісты рэчавы мяшок. Ёмістая сталовая. □ Ёмістая пашча [экскаватара] .. ўзнімала і абвальвала на грузавік ледзь не цэлую тону жоўтага пяску. Паслядовіч. Двор поўніўся людскіх гоманам; рыпелі колы ёмістых драбін, бразгала жалеза. Хадкевіч.

2. перан. З багатым зместам, з вялікім унутраным сэнсам. Ёмісты вобраз. Ёмісты выраз. □ Але ў Купалы разам з песеннасцю прысутнічаў, як вядома, і надзвычай выразная мова вобразнай сімволікі, сімволікі ёмістай, па-філасофску значнай і народна-каларытнай. Перкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ёмкий ёмісты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ёмкостный ёмісты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пако́ўны, -ая, -ае.

Ёмісты, здольны многа змясціць чаго-н.

П. куфар.

|| наз. пако́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вмести́тельный умяшча́льны; ёмісты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

помести́тельный змяшча́льны, ёмісты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ёмістасць, -і, ж.

1. гл. ёмісты.

2. Пасудзіна, рэзервуар для вадкіх, сыпучых і газападобных цел.

Напоўніць ё. газам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уёмистый уст., прост. ёмісты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)