я́шчары, ‑аў; адз. яшчар, ‑а, м.

1. Атрад млекакормячых, якія маюць прадаўгаватае, пакрытае рагавой луской цела, невялікую галаву, доўгі хвост і кароткія лапы з моцнымі кіпцюрамі.

2. Устарэлая назва некаторых вымерлых паўзуноў і земнаводных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́шчар

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. я́шчар я́шчары
Р. я́шчара я́шчараў
Д. я́шчару я́шчарам
В. я́шчара я́шчараў
Т. я́шчарам я́шчарамі
М. я́шчары я́шчарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

я́шчар,

гл. яшчары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)