я́лік
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
		
	
		
			|  | адз. | мн. | 
	
	
		
			| Н. | я́лік | я́лікі | 
		
			| Р. | я́ліка | я́лікаў | 
		
			| Д. | я́ліку | я́лікам | 
		
			| В. | я́лік | я́лікі | 
		
			| Т. | я́лікам | я́лікамі | 
		
			| М. | я́ліку | я́ліках | 
		
Крыніцы:
	
		krapivabr2012,
		nazounik2008,
		piskunou2012,
		sbm2012,
		tsblm1996,
		tsbm1984.
 Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс) 
я́лік, -а, мн. -і, -аў, м.
Невялікая шлюпка з адной ці дзвюма парамі вёсел.
|| прым. я́лікавы, -ая, -ае і я́лічны, -ая, -ае.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
я́лік, ‑а, м.
Невялікая шлюпка з адной ці дзвюма парамі вёсел.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
◎ Пля́нцы ’месца, дзе вырошчваюць садовыя саджанцы, паркавыя дрэўцы’ (нясвіж., Ялік.), аляпцы, плянсы ’расада’ (ігн., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене, з літ. plensai ’маладыя расліны, парасткі’ < ням. pflanzen ’тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 24), што неабавязкова, параўн. бел. ((глянцы, флянцікі ’атожылкі, саджанцы’ (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Тхліць ‘даводзіць да гніласці’ (Нас.). Да ту́хлы (гл.) з варыянтным вакалізмам < прасл. *tъxlъ (Фасмер, 4, 128), параўн. тхлявы ‘тухлы’ (Шат.), тхля ‘тухласць’ (Ласт.), тхло ‘тухлы, гнілы пах’ (ТСБМ), ‘душна без паветра (пра рыбу пад тоўстым лёдам)’ (полац., Шн. 2), ‘недахоп кіслароду ў вадзе (на возеры)’ (глыб., Сл. ПЗБ), ‘прыдуха, задуха, замор рыбы ў возеры’ (гарад., Нар. сл., Рэг. сл. Віц.), ‘палонка, прасечаная ў лёдзе, куды выходзіць затохлая рыба’ (полац., Ялік.), ‘адтуліна, праз якую вычэрпваюць затохлую рыбу’ (полац., З нар. сл.); тхлі́ца ‘мор рыбы ад недахопу паветра’ (гродз., ЖНС), тхлі́на ‘тухлы гнілы пах’ (ТСБМ; беласт., Сл. ПЗБ), ‘гніласць’ (Байк. і Некр.), тхлосць ‘застаялы пах’ (Вушац. сл.). Параўн. рус. дыял. тхли́ца ‘рыба, якая задыхнулася ў рацэ’, паводле Фасмера (4, 129) — з *тъхлъ або *дъхлъ, гл. тохнуць, дохнуць.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Рэ́знік 1, рэ́зка, рэ́ская трава, рэза́к ’разак, Stratiotes L.’ (ЛА, 1, Мат. Гом.), ’зараснікі рагалісніку Ceratophyllum demersum L.’ (Ялік.), рэ́зьнік, рэ́зя ’рачная трава падобная да альясу, разак’ (Сл. ПЗБ), рэ́зьнік ’балотная трава’ (Нар. лекс.), рэ́ская трава ’асака, Carex L.’ (ЛА, 1). Расліна атрымала такую назву паводле вострых краёў лісця. Ад рэзаць (гл.).
Рэ́знік 2 ’пшанічная аладка, спечаная з раскачанага цеста, разрэзанага на чатырохвугольныя часткі’ (Нас.), рэ́знікі ’тс’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс., Сцяшк. Сл.), рэ́зьнік ’тс’ (Янк. Мат.), ’тс’ (Бяльк.), рэ́знік ’пернік’ (Сцяшк. Сл., Юрч.), ’луста’ (Нік., 88), рэ́знічак ’тс’ (Юрч. СНЛ). Серб. і харв. реза́нац ’адрэзаны кавалак’, реза́нци ’локшыны’. Да рэзаць (гл.), параўн. яшчэ семантыку палама́нцы ’печыва з мукі; ламанцы’ (Сл. Гродз.) ад ламаць.
Рэ́знік 3 ’мяснік’ (Мат. Гом., Нас., ТС, Байк. і Некр.). Гл. разнік.
Рэ́знік 4 ’кош, сплецены з нітак’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс.). Дээтымалагізаваная форма ад рэзгіны (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)