ядло́вец, -ло́ўцу, м.

Хваёвы куст, радзей дрэва сямейства кіпарысавых.

|| прым. ядлаўцо́вы, -ая, -ае і ядло́ўцавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ядло́вец

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ядло́вец
Р. ядло́ўцу
Д. ядло́ўцу
В. ядло́вец
Т. ядло́ўцам
М. ядло́ўцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ядло́вец, -ло́ўца м., бот. можжеве́льник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ядло́вец, ‑лоўцу, м.

Вечназялёны куст, радзей дрэва, расліна сямейства кіпарысавых з ягадападобнымі чорна-сінімі пладамі. За дарогай адразу кусцікі, хвойкі, ядловец. Быкаў. Ядловец быў повен чорных ягад. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ядловец; яловец, ялавец, пад'яловец (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

можжеве́льник бот. ядло́вец, -ло́ўцу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Едло́вец. Гл. ядло́вец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вялаве́ц ’куст ядлоўцу’ (Сцяшк. МГ). Сюды адносіцца і вялаўцы́ ’кустоўнік, кусты’, вілашнік, вілава́чаннік, вілава́чанне (Яшк.). З ялаве́ц, а гэта, відаць, з польск. jałowiecядловец’. Гл. ядло́вец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падрахава́ць, ‑рахую, ‑рахуеш, ‑рахуе; зак., што.

Разм. Палічыўшы, зрабіць падрахунак; падсумаваць. Прайшлі спачатку [юныя натуралісты] праз увесь край, дзе рос ядловец, падрахавалі прыблізна колькасць лепшых кустоў. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кіпары́савы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кіпарыса. Кіпарысавы гай. Кіпарысавая алея.

2. у знач. наз. кіпары́савыя, ‑ых. Сямейства хвойных вечназяленых раслін, да якога адносяцца кіпарыс, ядловец і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)