ядло́вец, -ло́ўцу, м.

Хваёвы куст, радзей дрэва сямейства кіпарысавых.

|| прым. ядлаўцо́вы, -ая, -ае і ядло́ўцавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ядло́вец

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ядло́вец
Р. ядло́ўцу
Д. ядло́ўцу
В. ядло́вец
Т. ядло́ўцам
М. ядло́ўцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ядло́вец, -ло́ўца м., бот. можжеве́льник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ядло́вец, ‑лоўцу, м.

Вечназялёны куст, радзей дрэва, расліна сямейства кіпарысавых з ягадападобнымі чорна-сінімі пладамі. За дарогай адразу кусцікі, хвойкі, ядловец. Быкаў. Ядловец быў повен чорных ягад. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ядловец

т. 18, кн. 1, с. 241

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ядло́вец м бат Wachlder [Hller] m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ядло́вец Драбнарослы кустоўнік Juniperus communis L. сям'і кі́парысавых (БРС). Тое ж ядле́нец (Сен. Касп.), яля́жнік (Смарг.), яле́нец (Слаўг., Чашн. Касп.), ялаве́ц (Слуцк. Мал. 194).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ядловец; яловец, ялавец, пад'яловец (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

juniper [ˈdʒu:nɪpə] n. ядло́вец

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

можжеве́льник бот. ядло́вец, -ло́ўцу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)