ювелі́рна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
ювелі́рна - -

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ювелі́рна-гадзі́ннікавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ювелі́рна-гадзі́ннікавы ювелі́рна-гадзі́ннікавая ювелі́рна-гадзі́ннікавае ювелі́рна-гадзі́ннікавыя
Р. ювелі́рна-гадзі́ннікавага ювелі́рна-гадзі́ннікавай
ювелі́рна-гадзі́ннікавае
ювелі́рна-гадзі́ннікавага ювелі́рна-гадзі́ннікавых
Д. ювелі́рна-гадзі́ннікаваму ювелі́рна-гадзі́ннікавай ювелі́рна-гадзі́ннікаваму ювелі́рна-гадзі́ннікавым
В. ювелі́рна-гадзі́ннікавы (неадуш.)
ювелі́рна-гадзі́ннікавага (адуш.)
ювелі́рна-гадзі́ннікавую ювелі́рна-гадзі́ннікавае ювелі́рна-гадзі́ннікавыя (неадуш.)
ювелі́рна-гадзі́ннікавых (адуш.)
Т. ювелі́рна-гадзі́ннікавым ювелі́рна-гадзі́ннікавай
ювелі́рна-гадзі́ннікаваю
ювелі́рна-гадзі́ннікавым ювелі́рна-гадзі́ннікавымі
М. ювелі́рна-гадзі́ннікавым ювелі́рна-гадзі́ннікавай ювелі́рна-гадзі́ннікавым ювелі́рна-гадзі́ннікавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ювели́рно-часово́й ювелі́рна-гадзі́ннікавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

я́хант, ‑а і ‑у, М ‑нце, м.

1. ‑у. Стараславянская назва каштоўных камянёў рубіну і радзей сапфіру.

2. ‑а. Асобны ювелірна апрацаваны кусочак гэтых камянёў, што выкарыстоўваецца як упрыгожанне. Пярсцёнак з яхантам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкры́ць, ‑краю, ‑крыеш, ‑крые; зак., каго-што.

1. Злёгку, няшчыльна закрыць; накрыць. Маці вынесла ў тазе на балкон сала, масла і прыкрыла газетай. Даніленка. [Чалавек] раскурваў люльку, прыкрыў вялікім пальцам тытунь і дробна пацягваў з цыбука. Чорны. «Спі, малы мой», — шапнуў бацька і прыкрыў сына коўдрай. Кулакоўскі.

2. Засланіць, загарадзіць сабой або чым‑н. Цямнела, вячэрнюю зару прыкрылі хмурынкі, дзе-нідзе ў нізінах на лузе ўсплылі сівыя пасмы. Хадкевіч. [Маці] кідалася, каб падставіць сябе пад бізун, прыкрыць сына. Новікаў.

3. Абараніць ваеннымі дзеяннямі. Батарэя, дзе быў Прыбыткоўскі, аставалася на месцы прыкрыць адыход свае часці. Чорны. Пасля нядаўняга пераходу шашы, калі ім давялося прыкрыць рэшткі іх групы, .. [Сотнікаў і Рыбак] неяк паволі зблізіліся і ўсе апошнія цяжкія дні трымаліся разам. Быкаў.

4. перан. Схаваць, не выявіць, не даць распазнаць. [Аўдоля] гаварыла мацней як звычайна, хацела гэтым прыкрыць сваё хваляванне. Крапіва. — Гатоў пабажыцца, аб заклад пабіцца, — пачаў сыпаць Лабановіч словамі, узяўшы жартлівы тон, каб жартамі прыкрыць тое, што ішло ад самага сэрца. Колас. // Схаваць, пакрыць што‑н. нядобрае, заганнае. Прыкрыць сваю віну. □ Ворагі савецкіх рэспублік імкнуліся прыкрыць інтэрвенцыю гучнымі фразамі аб нацыянальнай свабодзе, аб абароне правоў маладых народаў. «Полымя».

5. перан. Разм. Спыніць, закрыць. Што ж да яго, да Андрэя, дык сувенірна-ювелірна-галантарэйную прамысловасць можна зусім прыкрыць. Мехаў. Але ўлада прыкрыла нэпманаў, і Леўка застаўся пры адным сваім інтарэсе з мянушкай каравачніка. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́мень, ‑я і ‑ю, Т ‑ем; мн. камяні́, ‑ёў; м.

1. ‑ю; толькі адз. Усякая цвёрдая горная парода (за выключэннем металу) у выглядзе суцэльнай масы або асобных кавалкаў. Арменія — краіна, багатая каменем. / у знач. зб. Будаўнічы камень.

2. ‑я. Абломак такой пароды рознай велічыні і формы. [Сцёпка] адышоўся вярсты дзве ад сяла, сеў на камень і стаў думаць. Колас. Пад ляжачы камень вада не цячэ. Прыказка. // Прылада, рэч, вырабленая з такой пароды. Млынавы камень. // Кусок каштоўнага мінералу, ювелірна апрацаваны для якіх‑н. мэт. Пярсцёнак з камянямі. Каляровыя камяні. Гадзіннік на рубінавых камянях.

3. ‑я; перан. Душэўны цяжар, гора. Камень на сэрцы.

4. у знач. прысл. ка́менем. Як камень, падобна на камень. Трапяталі .. жаўранкі, то ўзнімаючыся высока ўверх, то каменем, падаючы ў траву. Гартны.

5. толькі мн. (камяні́, ‑ёў). Цвёрдыя саляныя і іншыя ўтварэнні ў некаторых унутраных органах. Камяні ў печані.

•••

Вінны камень — цвёрды, крышталічны асадак, які ўтвараецца пры браджэнні вінаграднай соку і захоўванні віна.

Зубны камень — зацвярдзелыя вапнавыя адкладанні на зубах.

Каштоўныя камяні — рэдкія прыгожыя мінералы і горныя пароды, якія пераважна ўжываюцца для ювелірных вырабаў.

Сіні камень — народная назва меднага купаросу.

Філасофскі камень — згодна з уяўленнямі сярэдневяковых алхімікаў, фантастычнае цудадзейнае рэчыва, якое можа ператвараць металы ў золата, вылечваць усе хваробы, вяртаць маладосць і г. д.

Каменя на камені не пакінуць гл. пакінуць.

Кідаць каменем у каго гл. кідаць.

Краевугольны камень чаго — аснова, важнейшая частка чаго‑н. (першапачаткова вуглавы камень у падмурку пабудовы).

Найшла (наскочыла) каса на камень гл. каса.

Насіць камень за пазухай гл. насіць.

Падводныя камяні — пра скрытую, невядомую перашкоду.

Пробны камень — а) асобы камень, які ўжываецца для вызначэння пробы каштоўных металаў; б) пра абставіны, здарэнні, ўчынкі і пад., якія дазваляюць выявіць уласцівасць, якасць каго‑, чаго‑н.

Як камень у ваду — бясследна (прапасці, знікнуць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)