эта́пны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. эта́пны эта́пная эта́пнае эта́пныя
Р. эта́пнага эта́пнай
эта́пнае
эта́пнага эта́пных
Д. эта́пнаму эта́пнай эта́пнаму эта́пным
В. эта́пны (неадуш.)
эта́пнага (адуш.)
эта́пную эта́пнае эта́пныя (неадуш.)
эта́пных (адуш.)
Т. эта́пным эта́пнай
эта́пнаю
эта́пным эта́пнымі
М. эта́пным эта́пнай эта́пным эта́пных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

эта́пны в разн. знач. эта́пный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эта́пны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да этапа (у 1, 2 знач.). Доўга думаў Войцік, чаму шпікі адвезлі Максіма ў гарадскі астрог, а не ў дэфензіву ці паліцыю на папярэдняе следства і допыт? Ён ведаў, што пры гарадскім астрозе следства не вядуць, што гэта астрог этапны, перасылачны. Машара.

2. Які звязаны з перасылкай па этапу. [Дзяўчыну] не пасадзілі ў турму, а паколькі яна была яшчэ вельмі маладая, суд вырашыў выслаць яе этапным парадкам у нейкі штат. Лынькоў. // у знач. наз. эта́пны, ‑ага, м. Асоба, якая рухаецца па этапу пад канвоем. // Які суправаджае, канваіруе тых, каго перасылаюць па этапу. На нашай вуліцы стаяла этапная рота, якая канваіравала палонных аўстрыякаў. Хведаровіч.

3. Які з’яўляецца этапам (у 4 знач.). У кожнай літаратуры ёсць творы этапныя і малазначныя. Шкраба. Этапнымі тварамі Янкі Брыля, якія адпавядаюць гэтым новым ідэйным якасцям яго рэалізму, з’яўляюцца «Марыля», «Зладзеі», «У сям’і». Майхровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эта́п, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Асобны момант, стадыя якога-н. працэсу.

Новы э. развіцця.

Новы э. будаўніцтва горада.

2. Пункт на шляху руху войск, дзе ваеннаслужачыя забяспечваюцца харчамі, фуражом, начлегам.

3. Пункт для начлегу на шляху партый арыштантаў, а таксама маршрут іх руху да месца ссылкі і сама група, партыя арыштантаў.

4. Асобная частка шляху, а таксама (спец.) пэўны адрэзак дыстанцыі ў спартыўных спаборніцтвах.

Этапы велагонкі.

Па этапе або этапам — пад канвоем (пра спосаб перасылкі арыштантаў).

Пройдзены этап — пра тое, што зроблена, засталося ў мінулым.

|| прым. эта́пны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эта́пный в разн. знач. эта́пны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

важны, немалаважны, варты ўвагі, немалазначны, вялікі, істотны, сур'ёзны, знамянальны, першачарговы, першаступенны, першарадны, актуальны; адказны, першы, найпершы, этапны (перан.) □ нумар адзін

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)