эсэ́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. эсэ́р эсэ́ры
Р. эсэ́ра эсэ́раў
Д. эсэ́ру эсэ́рам
В. эсэ́ра эсэ́раў
Т. эсэ́рам эсэ́рамі
М. эсэ́ру эсэ́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

эсэ́раўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эсэраў, належыць ім. Эсэраўскі тэрарызм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

максімалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Прыхільна максімалізму (у 1 знач.).

2. Член тэрарыстычнай групы эсэраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эсэ́раўшчына, ‑ы, ж.

Разм. Сістэма поглядаў, дзеянняў эсэраўскай партыі, ідэалогія эсэраў. // зб. Эсэры. Эсэраўшчына была разгромлена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

максімалі́зм, ‑у, м.

1. Празмерная, без ўліку рэальных умоў, крайнасць у якіх‑н. патрабаваннях.

2. Крайне левая паўанархічная тэарэтычная плынь сярод эсэраў, якая ўзнікла ў 1906 г.

[Ад лац. maximum — найбольшае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасло́йка, ‑і, ДМ ‑слойцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. праслойваць — праслаіць і стан паводле знач. дзеясл. праслойвацца — праслаіцца.

2. Р мн. ‑слоек. Слой, пласт чаго‑н. у чым‑н. Праслойкі ў белым мармуры. □ Вяндліна была смачная, з роўнымі, бы адмеранымі, праслойкамі мяса і сала. Савіцкі.

3. Р мн. ‑слоек. Грамадская група, якая не ўваходзіць у які‑н. клас грамадства ці чым‑н. адрозніваецца ад яго. Дробнабуржуазная праслойка. □ [Сундукоў:] У гэтых палках, таварыш Камісараў, вялікая праслойка эсэраў, анархістаў. Маўзон. // Група, якая з’яўляецца састаўной часткай калектыву. Маладзёжная праслойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усталява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.

1. Надзейна ўстанавіцца, умацавацца. Міналі гады... У нас усталявалася Савецкая ўлада. Астрэйка. Палкавы камітэт разагнаў эсэраў і бундаўцаў і памог бальшавіцкай меншасці ўсталявацца ў пасялковым Савеце. Чыгрынаў. // Перастаць змяняцца, зрабіцца ўстойлівым. Зіма ўсталявалася ўжо ў лістападзе. □ Пасля непагодлівых дзён з дажджамі і сцюдзёнымі вятрамі нарэшце ўсталявалася ціхае яснае надвор’е. Шчарбатаў. / у перан. ужыв. А ў нас усталяваўся цудоўны пах перасушанага сена: відаць, ад таго раскошнага сенніка, на якім спіць маці. Каршукоў. // Стаць прыгодным для карыстання (пра дарогу і пад.). Гулі машыны, мчалі з Асіпаўскага ў Грыні і назад. Для іх усталявалася дарога, як цэмент. Пташнікаў.

2. Асесці, уладкавацца дзе‑н. Усталяваўшыся на сталай базе ў лесе, Алег з групай партызан выйшаў на заданне. «Маладосць». [Маці:] — Няхай едзе, усталюецца, напіша, з’ездзіш паглядзіш, а пасля таго — забірай дзяцей і ўсе рэчы. Дубоўка. Мы дамовіліся перапісвацца, калі ўсталюемся на рабоце. Марціновіч.

3. Наладзіцца, замацавацца. Толькі пасля вайны ўзаемаадносіны ў нашай сям’і ўсталявалася, як прыязныя: мачыха, мабыць, ужо не баялася, што я буду прэтэндаваць на нейкую часціну спадчыны. Сабаленка. У літаратурным асяроддзі ўсталявалася думка, што другая кніжка часцей за ўсё бывае слабейшая за першую. Грахоўскі. // Стаць звычаем, традыцыяй. Леанід Ляонцьеў выказаў, бадай, агульную думку ўсіх удзельнікаў семінара: — Каб нам часцей так сустракацца, каб усталявалася гэтая традыцыя — традыцыя творчых сустрэч, творчага адзінства! «Маладосць». // Разм. Устанавіцца, наступіць. Нарэшце гоман сціх. Усталявалася цішыня. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)