шля́гер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Модная папулярная эстрадная песня, мелодыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скетч, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікая эстрадная п’еса жартаўлівага зместу.

|| прым. ске́тчавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скетч, ‑а, м.

Невялікая эстрадная п’еса жартаўлівага зместу.

[Ад англ. sketch — эскіз.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

відэаклі́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тэлевізійны рэкламны ролік — эстрадная поп або рок-песня, якая суправаджаецца разнастайнымі адлюстраваннямі на экране.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рок-му́зыка, -і, ДМ -зыцы, ж.

Эстрадная музыка, якая выконваецца ў хуткіх рытмах, звычайна на электронных інструментах, з удзелам голасу (галасоў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гумары́стыка, ‑і, ДМ ‑тыпы, ж.

1. Сукупнасць гумарыстычных мастацкіх твораў. Эстрадная гумарыстыка.

2. Разм. Што-небудзь смешнае, камічнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эстра́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эстрады (у 1 знач.). Адвакат толькі ўвайшоў у смак свайго красамоўства, як суддзя сухім скрыпучым голасам спыніў яго, строга напомніўшы, што ён у судзе, а не на эстраднай сцэне. Машара. // Які выступае на эстрадзе. Эстрадная спявачка. // Прызначаны для выканання на эстрадзе. Эстрадная песня. Эстрадны рэпертуар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эстра́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. эстра́дны эстра́дная эстра́днае эстра́дныя
Р. эстра́днага эстра́днай
эстра́днае
эстра́днага эстра́дных
Д. эстра́днаму эстра́днай эстра́днаму эстра́дным
В. эстра́дны (неадуш.)
эстра́днага (адуш.)
эстра́дную эстра́днае эстра́дныя (неадуш.)
эстра́дных (адуш.)
Т. эстра́дным эстра́днай
эстра́днаю
эстра́дным эстра́днымі
М. эстра́дным эстра́днай эстра́дным эстра́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шансане́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. У дарэвалюцыйным і замежным тэатры — эстрадная песенька жартаўлівага, часта фрывольнага зместу.

2. Спявачка, якая выконвае такія песні.

[Фр. chansonnete.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вака́льна-эстра́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вака́льна-эстра́дны вака́льна-эстра́дная вака́льна-эстра́днае вака́льна-эстра́дныя
Р. вака́льна-эстра́днага вака́льна-эстра́днай
вака́льна-эстра́днае
вака́льна-эстра́днага вака́льна-эстра́дных
Д. вака́льна-эстра́днаму вака́льна-эстра́днай вака́льна-эстра́днаму вака́льна-эстра́дным
В. вака́льна-эстра́дны (неадуш.)
вака́льна-эстра́днага (адуш.)
вака́льна-эстра́дную вака́льна-эстра́днае вака́льна-эстра́дныя (неадуш.)
вака́льна-эстра́дных (адуш.)
Т. вака́льна-эстра́дным вака́льна-эстра́днай
вака́льна-эстра́днаю
вака́льна-эстра́дным вака́льна-эстра́днымі
М. вака́льна-эстра́дным вака́льна-эстра́днай вака́льна-эстра́дным вака́льна-эстра́дных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)