эстрадная музыка

т. 18, кн. 1, с. 172

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шля́гер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Модная папулярная эстрадная песня, мелодыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скетч, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікая эстрадная п’еса жартаўлівага зместу.

|| прым. ске́тчавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

artiste [ɑ:ˈti:st] n. (эстра́дны) арты́ст; (эстра́дная) арты́стка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

скетч, ‑а, м.

Невялікая эстрадная п’еса жартаўлівага зместу.

[Ад англ. sketch — эскіз.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

відэаклі́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тэлевізійны рэкламны ролік — эстрадная поп або рок-песня, якая суправаджаецца разнастайнымі адлюстраваннямі на экране.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рок-му́зыка, -і, ДМ -зыцы, ж.

Эстрадная музыка, якая выконваецца ў хуткіх рытмах, звычайна на электронных інструментах, з удзелам голасу (галасоў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гумары́стыка, ‑і, ДМ ‑тыпы, ж.

1. Сукупнасць гумарыстычных мастацкіх твораў. Эстрадная гумарыстыка.

2. Разм. Што-небудзь смешнае, камічнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эстра́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эстрады (у 1 знач.). Адвакат толькі ўвайшоў у смак свайго красамоўства, як суддзя сухім скрыпучым голасам спыніў яго, строга напомніўшы, што ён у судзе, а не на эстраднай сцэне. Машара. // Які выступае на эстрадзе. Эстрадная спявачка. // Прызначаны для выканання на эстрадзе. Эстрадная песня. Эстрадны рэпертуар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эстра́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. эстра́дны эстра́дная эстра́днае эстра́дныя
Р. эстра́днага эстра́днай
эстра́днае
эстра́днага эстра́дных
Д. эстра́днаму эстра́днай эстра́днаму эстра́дным
В. эстра́дны (неадуш.)
эстра́днага (адуш.)
эстра́дную эстра́днае эстра́дныя (неадуш.)
эстра́дных (адуш.)
Т. эстра́дным эстра́днай
эстра́днаю
эстра́дным эстра́днымі
М. эстра́дным эстра́днай эстра́дным эстра́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)