эспадро́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спартыўная шабля, якая прымяняецца ў фехтаванні.

|| прым. эспадро́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эспадро́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. эспадро́н эспадро́ны
Р. эспадро́на эспадро́наў
Д. эспадро́ну эспадро́нам
В. эспадро́н эспадро́ны
Т. эспадро́нам эспадро́намі
М. эспадро́не эспадро́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

эспадро́н м., спорт. эспадро́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эспадро́н спорт. эспадро́н, -на м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эспадро́н, ‑а, м.

Вучэбная зброя, якая прымяняецца ў фехтаванні. // Спартыўная барацьба з гэтай зброяй. Спаборніцтвы па эспадрону.

[Фр. espadon ад ісп. espada — шпага.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)