эпіго́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Паслядоўнік якога-н. навуковага, палітычнага, мастацкага напрамку, пазбаўлены творчай арыгінальнасці, які механічна паўтарае ідэі і метады сваіх папярэднікаў.

|| прым. эпіго́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эпіго́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. эпіго́н эпіго́ны
Р. эпіго́на эпіго́наў
Д. эпіго́ну эпіго́нам
В. эпіго́на эпіго́наў
Т. эпіго́нам эпіго́намі
М. эпіго́не эпіго́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

эпіго́н м. эпиго́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эпіго́н, ‑а, м.

Творча неарыгінальны паслядоўнік якога‑н. напрамку (у палітыцы, навуцы, мастацтве і пад.). Беларуская літаратура амаль не ведала класіцызму, а вось прагрэсіўным рускім пісьменнікам і крытыкам давялося змагацца супроць эпігонаў гэтага аджылага, звыраднелага напрамку нават у трыццатых і саракавых гадах. Казека.

[Ад грэч. epígonos — нашчадак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпиго́н эпіго́н, -на м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)