энергі́чны, -ая, -ае.

Поўны энергіі (у 2 знач.), дзейны, актыўны.

Э. кіраўнік.

Энергічна (прысл.) дзейнічаць.

|| наз. энергі́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

энергі́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. энергі́чны энергі́чная энергі́чнае энергі́чныя
Р. энергі́чнага энергі́чнай
энергі́чнае
энергі́чнага энергі́чных
Д. энергі́чнаму энергі́чнай энергі́чнаму энергі́чным
В. энергі́чны (неадуш.)
энергі́чнага (адуш.)
энергі́чную энергі́чнае энергі́чныя (неадуш.)
энергі́чных (адуш.)
Т. энергі́чным энергі́чнай
энергі́чнаю
энергі́чным энергі́чнымі
М. энергі́чным энергі́чнай энергі́чным энергі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

энергі́чны в разн. знач. энерги́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

энергі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Поўны энергіі (у 2 знач.); дзейны, актыўны. Прафесар глядзеў на студэнтаў і радаваўся, што гэтыя маладыя, шчаслівыя, энергічныя людзі панясуць яго веды ва ўсе канцы Радзімы. Дуброўскі. Сцяпан Фёдаравіч выявіў сябе спрытным камандзірам і энергічным чалавекам. Мележ. // Які выражае актыўнасць, дзейную сілу. Барады ў старшыні няма і вусы выйшлі слаба, але твар энергічны і досыць прыгожы. Колас. // Прасякнуты сілай, энергіяй. Валатовіч энергічным рухам адсунуў ад сябе попельніцу, паперы. Шамякін. Яшчэ да таго, як паступіў у спартыўную школу, не раз, сустрэўшы на вуліцы, я захапляўся .. фігурай [Левандоўскага], даведзенай да дасканалай сіметрыі і прапорцыі. Таксама кідаліся ў вочы яго энергічная хада і добрыя манеры. Карпюк.

2. Рашучы, настойлівы. У адзін міг, відаць, па трапнаму загаду Адамчука, энергічным кідком рушыла наперад першае аддзяленне. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грубава́та-энергі́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. грубава́та-энергі́чны грубава́та-энергі́чная грубава́та-энергі́чнае грубава́та-энергі́чныя
Р. грубава́та-энергі́чнага грубава́та-энергі́чнай
грубава́та-энергі́чнае
грубава́та-энергі́чнага грубава́та-энергі́чных
Д. грубава́та-энергі́чнаму грубава́та-энергі́чнай грубава́та-энергі́чнаму грубава́та-энергі́чным
В. грубава́та-энергі́чны (неадуш.)
грубава́та-энергі́чнага (адуш.)
грубава́та-энергі́чную грубава́та-энергі́чнае грубава́та-энергі́чныя (неадуш.)
грубава́та-энергі́чных (адуш.)
Т. грубава́та-энергі́чным грубава́та-энергі́чнай
грубава́та-энергі́чнаю
грубава́та-энергі́чным грубава́та-энергі́чнымі
М. грубава́та-энергі́чным грубава́та-энергі́чнай грубава́та-энергі́чным грубава́та-энергі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

энерги́чный энергі́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзе́йны, -ая, -ае.

Актыўны, жвавы, энергічны.

Дзейная натура.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

предприи́мчивый прадпрыма́льны, прадпрые́млівы; (энергичный) энергі́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзелаві́ты, -ая, -ае.

Энергічны, умелы, прадпрымальны ў рабоце.

Д. малады інжынер.

|| наз. дзелаві́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэмпера́ментны, -ая, -ае.

Жывы, энергічны, якому ўласцівы палкі тэмперамент.

Т. чалавек.

Тэмпераментнае выступленне.

|| наз. тэмпера́ментнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)