эмігры́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; зак. і незак.

Перасяліцца (перасяляцца) са сваёй радзімы ў іншую краіну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эмігры́раваць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. эмігры́рую эмігры́руем
2-я ас. эмігры́руеш эмігры́руеце
3-я ас. эмігры́руе эмігры́руюць
Прошлы час
м. эмігры́раваў эмігры́равалі
ж. эмігры́равала
н. эмігры́равала
Загадны лад
2-я ас. эмігры́руй эмігры́руйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час эмігры́руючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

эмігры́раваць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. эмігры́рую эмігры́руем
2-я ас. эмігры́руеш эмігры́руеце
3-я ас. эмігры́руе эмігры́руюць
Прошлы час
м. эмігры́раваў эмігры́равалі
ж. эмігры́равала
н. эмігры́равала
Загадны лад
2-я ас. эмігры́руй эмігры́руйце
Дзеепрыслоўе
прош. час эмігры́раваўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

эмігры́раваць сов. и несов. эмигри́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эмігры́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

Ажыццявіць (ажыццяўляць) эміграцыю (у 1 знач.). Пасля яны [хлопцы] рагаталі нада мною, як гіены, а я шкадаваў, што мой прадзед не эмігрыраваў у Парагвай і асудзіў нашчадка на ганьбу і сорам. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)