э́ліпс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. э́ліпс э́ліпсы
Р. э́ліпса э́ліпсаў
Д. э́ліпсу э́ліпсам
В. э́ліпс э́ліпсы
Т. э́ліпсам э́ліпсамі
М. э́ліпсе э́ліпсах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

э́ліпс, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У матэматыцы: замкнёная крывая, якая атрымліваецца перасячэннем канічнай паверхні плоскасцю.

2. Тое, што і эліпсіс.

|| прым. эліпты́чны, -ая, -ае.

Эліптычная арбіта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

э́ліпс м., в разн. знач. э́ллипс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

э́ліпс і э́ліпсіс, ‑а, м.

1. Замкнёная крывая, якая мае такую ўласцівасць, што сума адлегласцей кожнай яе кропкі ад дзвюх дадзеных кропак (фокусаў) застаецца пастаяннай. // Контур, абрысы якога‑н. прадмета, якія напамінаюць такую крывую. Я заўважаю на .. валасатых нагах [Малініна] прадаўгаватыя бялявыя эліпсы — гэта, мусіць, і ёсць сляды колішняга ранення? Масарэнка.

2. У мовазнаўстве — рытарычная фігура, якая заключаецца ў пропуску якога‑н. члена сказа, што лёгка падразумяваецца.

[Грэч. élleipsis — пропуск.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

э́ліпсіс,

гл. эліпс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эліпсападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які формай нагадвае эліпс. Жонка сядзела за круглым, эліпсападобным сталом. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

э́ллипс и э́ллипсис мат., лингв. и пр. э́ліпс, -са м., э́ліпсіс, -са м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Стагно́ту, стогно́ту прысл. ‘дзе там; чорта з два’ (Клім.). Укр. палес. стогно́ту ‘тс’. Няясна. Магчыма, эліпс выразу стогноту табе, дзе стогнота да стагнаць (гл.). Параўн. адна трасца ‘ўсё адно’, трасца на яго галаву і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)