экскава́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Землярыйная машына для вымання, перамяшчэння і пагрузкі на транспарт зямлі, пяску, камення і пад.

|| прым. экскава́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экскава́тар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. экскава́тар экскава́тары
Р. экскава́тара экскава́тараў
Д. экскава́тару экскава́тарам
В. экскава́тар экскава́тары
Т. экскава́тарам экскава́тарамі
М. экскава́тары экскава́тарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

экскава́тар м. экскава́тор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

экскава́тар, ‑а, м.

Самаходная землярыйная машына для вымання, перамяшчэння і пагрузкі на транспарт грунту, камення і пад. Некалькі дзён запар непадалёку ад кузні ўсё кланяўся экскаватар — выкідваў балотную твань, шырыў азярцо для птушак. Даніленка. Недалёка працаваў экскаватар, рыхтуючы новыя катлаваны для закладкі фундаментаў. Гурскі.

[Англ. excavator ад лац. excavo — дзяўбу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́ні-экскава́тар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мі́ні-экскава́тар мі́ні-экскава́тары
Р. мі́ні-экскава́тара мі́ні-экскава́тараў
Д. мі́ні-экскава́тару мі́ні-экскава́тарам
В. мі́ні-экскава́тар мі́ні-экскава́тары
Т. мі́ні-экскава́тарам мі́ні-экскава́тарамі
М. мі́ні-экскава́тары мі́ні-экскава́тарах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

экскава́тор экскава́тар, -ра м.;

гу́сеничный экскава́тор гу́сенічны экскава́тар;

шага́ющий экскава́тор шага́ючы экскава́тар;

сверхмо́щный экскава́тор звышмагу́тны экскава́тар;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каўшо́вы ковшо́вый;

к. экскава́тар — ковшо́вый экскава́тор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

одноковшо́вый техн. аднакаўшо́вы;

одноковшо́вый экскава́тор аднакаўшо́вы экскава́тар.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аднакаўшо́вы тех. одноковшо́вый;

а. экскава́тар — одноковшо́вый экскава́тор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аднакаўшо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адзін коўш. Аднакаўшовы экскаватар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)