шыфро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. гл. шыфраваць.

2. мн. -і, -ро́вак. Зашыфраваны запіс, тэлеграма, пісьмо (разм.).

|| прым. шыфро́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шыфро́ўка

‘дзеянне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. шыфро́ўка
Р. шыфро́ўкі
Д. шыфро́ўцы
В. шыфро́ўку
Т. шыфро́ўкай
шыфро́ўкаю
М. шыфро́ўцы

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шыфро́ўка

‘тэкст’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. шыфро́ўка шыфро́ўкі
Р. шыфро́ўкі шыфро́вак
Д. шыфро́ўцы шыфро́ўкам
В. шыфро́ўку шыфро́ўкі
Т. шыфро́ўкай
шыфро́ўкаю
шыфро́ўкамі
М. шыфро́ўцы шыфро́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шыфро́ўка ж., в разн. знач. шифро́вка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шыфро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шыфраваць.

2. Зашыфраваны тэкст (пісьма, тэлеграмы, радыёграмы і пад.). Тройчы перадаваў старшына ў эфір шыфроўку, тройчы пераходзіў на прыём, але адказу не было. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыфрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што.

Пісаць шыфрам (у 1 знач.).

Ш. радыёграму.

|| зак. зашыфрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| наз. шыфро́ўка, -і, ДМ -ўцы і шыфрава́нне, -я, н.

|| прым. шыфрава́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шифро́вка ж.

1. (действие) шыфро́ўка, -кі ж., шыфрава́нне, -ння ср.;

2. (зашифрованный текст) разг. шыфро́ўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)